Прогноз погоды
Вс, 20 апреля 2025

Віншаванне кіраўніцтва Кобрынскага раёна з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

12/02/2021

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны вайны ў Афганістане!

Пятнаццатага лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтая дата займае ў гісторыі нашай краіны асаблівае месца і з’яўляецца часткай нашай агульнанароднай гістарычнай памяці.

У гэты дзень мы смуткуем аб сваіх загінулых земляках, ганарымся мужнасцю і стойкасцю беларусаў, якія праявілі гераізм у баявых дзеяннях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў на афганскай зямлі, захавалі вернасць прысязе, сумленна выканалі свой воінскі абавязак, прадэманстраваўшы мужнасць, стойкасць і адвагу.

Мы аддаём даніну глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто ўдзельнічаў ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Вы засталіся адданымі Воінскаму абавязку і Айчыне. Вы - сапраўдныя патрыёты і героі свайго часу. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прыкладам адвагі і гонару для маладога пакалення абаронцаў нашай Радзімы.

Жадаем усім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу