Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

В «Спектре» - спектр эмоций

29/06/2016 Социум

IMG_4919

З 13 па 21 чэрвеня на базе ДУА “Кіселявецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” дзейнічаў летнік працы і адпачынку “Спектр” (палатачны лагер з кругласутачным знаходжаннем). Варта заўважыць, што летняе аздараўленне ў такім фармаце тут практыкуецца ўжо чатыры гады запар і карыстаецца попытам.Сёлета ў летніку адпачывалі 40 дзяцей - выхаванцы мясцовай школы, Балоцкай базавай школы, Залескай сярэдняй школы, сярэдніх школ №1,3,8 горада Кобрына. Як заўважыла дырэктар установы Ірына Зінкевіч, пры наборы перавага аддавалася дзецям са шматдзетных, апякунскіх і няпоўных сямей.За 9 дзён юнакі і дзяўчаты шчыра пасябравалі і набылі шмат незабыўных уражанняў. Па традыцыі тут ладзіліся таварыскія сустрэчы па валейболе і футболе, шахматна-шашачныя турніры, вячэрнія агеньчыкі з песнямі пад гітару. Багатай была змена на разнастайныя экскурсіі. Так, дзеці пабывалі ў музеі 46-га арсенала ракет і боепрыпасаў, размешчаны ў ваенным гарадку Бронная Гара на Бярозаўшчыне, здзейснілі паездку на аэрадром, які знаходзіцца ў распараджэнні ГА аматараў авіяцыі і авіяцыйнага спорту “Пяты акіян”. Запомніліся рабятам паказальнае выступленне картынгістаў, спаборніцтва па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, якія, як і вышэйадзначаныя экскурсіі, сталі магчымымі дзякуючы Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ.Такой насычанай праграме папярэднічала працоўная дзейнасць, якую выхаванцы ажыццяўлялі на розных аб’ектах. Адны дзеці былі задзейнічаны ў відавой праполцы насенных участкаў збожжавых культур у мясцовай гаспадарцы – ААТ “Кісялёўцы”, іншыя – на добраўпарадкаванні.Па традыцыі лагерная змена завяршылася ўручэннем працоўных кніжак. Одай чалавеку-працаўніку стала свята “Працай слаўны чалавек”, арганізаванае з гэтай нагоды. Такую важную падзею раздзялілі з дзецьмі шматлікія госці – начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Галіна Радковіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райвыканкама Ігар Галаўко, намеснік начальніка камісіі па справах непаўналетніх Анатолій Кананчук і іншыя. Чырвонай ніткай праз пажаданні і парады дарослых прайшла думка аб вартасці працы, яе стваральнай сіле.Дзеці, ахопленыя хваляваннем, кранулі мяне да глыбіні душы. Здавалася б, з рознымі характарамі, перавагамі, інтарэсамі, але такія падобныя ў сваёй удзячнасці да тых, хто падарыў ім столькі пазітыўных эмоцый. Самы час адзначыць рупліўцаў летніка, якія штогод нязменна бяруць на сябе адказнасць за дзіцячы адпачынак – кіраўніка школы Ірыну Зінкевіч, начальніка лагера Святлану Гардзіюк, старшага выхавацеля Валянціну Дрык, музычнага кіраўніка Ганну Каткоўскую, выхавацеля Таццяну Куляшову і іншых.Падзякай за іх працу выступаюць і шматлікія ўзнагароды, якімі аздоблены сцены школы: у 2013 годзе летнік Кіселявецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы “Летнія пчолкі” на рэспубліканскім узроўні быў адзначаны дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Лепшы лагер працы і адпачынку”, у 2014 годзе летнік “Мурашнік” быў прызнаны пераможцам у вобласці і адным з лепшых у рэспубліцы.Згадзіцеся, згуртаваць дзяцей за 9 дзён – справа нялёгкая, але мясцовым педагогам гэта ўдаецца. Любоў да дзяцей, якая пранізвае іх сэрцы, дапамагае ім спраўляцца з усімі цяжкасцямі, што ўтрымліваюць у сабе зносіны з падлеткамі.Людміла ДубінаНа здымку: калектыўнае фота на памяць Фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу