Прогноз погоды
Чт, 04 июня 2026
рекламный баннер 2025

В Международном байкслёте участвовали мотоциклисты из Кобрина.

06/06/2012Молодёжь

З 25 па 27 мая Брэстчына вітала ўдзельнікаў дванаццатага міжнароднага мотазлёту “Brest Bike Festival International”. Мерапрыемства было падрыхтавана Брэсцкай гарадской грамадскай арганізацыяй “Мотаклуб “Залатое крыло” пры падтрымцы аддзела па справах моладзі аблвыканкама.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

На тры дні тэрыторыя аздараўленчага цэнтра “Арлёнак” у Жабінкаўскім раёне ператварылася ў сапраўдны байкерскі анклаў. У мінулую пятніцу тут сустрэліся шматлікія аматары матацыклаў з больш чым 20 краін свету. Кожныя пяць хвілін на тэрыторыю, дзе праводзіўся фэст, з’язджаліся цэлыя кавалькады байкераў на самых розных матацыклах – пачынаючы ад адрэстаўрыраванага “Урала” з каляскай і заканчваючы эксклюзіўнымі цюнінгованымі спартыўнымі байкамі, чоперамі, эндура ці круізерамі ад вядучых сусветных брэндаў, якія каштуюць не адну тысячу еўра. Разнастайнае афармленне матацыклаў таксама здзіўляла. Неверагодныя аэраграфіі з выявамі драконаў ці іншых міфічных персанажаў на бензабаках, дзяўчат, музыкантаў; байкі, упрыгожаныя футрам, вялікімі сумкамі з натуральнай скуры, з вялікімі скрынямі з нержавеючай сталі… Было зразумела, што аднолькавага матацыкла тут наўрад ці не знойдзеш.

Моўных бар’ераў на байк-фэсце не існавала. Другі раз разам з сябрамі на мерапрыемства прыехала з Бельска-Падляскага (Польшча) Івона Раецка. Дзяўчына адзначае, што байк-фэст на Брэстчыне па сваіх маштабах не ведае сабе роўных у Еўропе. Асабіста Івону і яе калег прывабліваюць беларуская гасціннасць, атмасфера сяброўства і ўзаемапавагі, добразычлівасць.

Больш за 1200 кіламетраў разам са сваім спадарожнікам пераадолела на вялікім турыстычным матацыкле “Хонда Голдвінг” масквічка Алёна. У гасцей з Расіі ў дарозе раптоўна закончылася паліва. І першымі, хто паспяшаўся на дапамогу, былі менавіта беларускія байкеры, з якімі адразу ўстанавіліся надзейныя сяброўскія зносіны. Ужо не першы год наведваюць байкерскі фэст і кабрынчане – Дзмітрый Навумчык (“Рабакоп”) і Юрый Гарост. Хлопцы адзначаюць, што для іх мерапрыемства - выдатны шанс абмяняцца вопытам і ведамі з калегамі ды і проста ў нефармальнай абстаноўцы адпачыць на ўлонні прыроды ад гарадской мітусні.

Увечары арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для байкераў насычаную культурна-забаўляльную і канцэртную праграму з удзелам рок-гуртоў. У суботу матацыклісты арганізаванай калонай накіраваліся ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе правялі паказальныя выступленні і прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах. У нядзелю ў “Арлёнку” адбылося ўрачыстае закрыццё байк-фэсту.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: кабрынчане Дзмітрый Навумчык і Юрый Гарост; масквічка Алёна; байкеры з Польшчы; брутальныя літоўцы.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости