На мінулым тыдні аператыўнікам паступіла інфармацыя аб тым, што ў вёсцы Рыбна ў аднаго з мясцовых жыхароў у хляве знаходзіцца мак, за якім павінны прыехаць пакупнікі з Мінска. Супрацоўнікі міліцыі дачакаліся сталічных “гасцей”, якія завіталі ў ноч з чацвярга на пятніцу. У выніку 40 мяшкоў маку па 25 кг кожны былі канфіскаваны. Мясцовы жыхар, у хляве якога знаходзіліся мяшкі, быццам думаў, што ў іх тынк. Па бірках на мяшках высветлілася, што насенне было расфасавана ва Украіне. Партыя накіравана на экспертызу, па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Ул.Інф.
Поделиться в соцсетях: