Ср, 16 октября 2024
Прогноз погоды

В Кобринском районе стартовал трудовой семестр.

21/05/2013 Молодёжь

Службовы тэлефон першага сакратара РК ГА “БРСМ” Людмілы Чырун не змаўкае нават у выхадныя дні. Цудоўнае веснавое надвор’е спрыяе паспяховаму правядзенню новага працоўнага семестра. Маладзёжны лідар расказвае нашаму карэспандэнту аб гэтым маштабным праекце.

- Сёлета на Кобрыншчыне з 12 красавіка праводзіцца першы этап агульнарэспубліканскага маладзёжнага суботніка “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў. Спектр мерапрыемстваў у межах суботніка шырокі: добраўпарадкаванне тэрыторый горада, памятных мясцін, воінскіх пахаванняў, збор макулатуры і металалому. Будзе аказана дапамога ў навядзенні парадку на вытворчасці прадстаўнікам мясцовых бізнес-структур.

Актыўна працуюць валанцёры і ў вёсках раёна. Так, 8 мая група актывістаў ГА “БРСМ” з СШ №7 і Пескаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргея Кожуха наводзіла парадак парадак і азеляняла тэрыторыі малочнатаварнай фермы і іншых аб’ектаў сельгаспрызначэння ў СВК “Вербнае”. Усе заробленыя на суботніку сродкі будуць накіраваны на стварэнне маладзёжнага патрыятычнага цэнтра гістарычнай рэканструкцыі на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

З 1 мая пачалася кампанія па вясенне-летнім працаўладкаванні моладзі пры падтрымцы ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і адукацыі райвыканкама, сельгасарганізацый. Для паўналетніх прапануем работы на малочнатаварных фермах і будаўнічых пляцоўках Кобрыншчыны.

Таксама ў моладзі ёсць магчымасць зарабіць грошы і адначасова цікава адпачыць за межамі Беларусі. Заключаны шэраг дзелавых пагадненняў з санаторна-курортнымі ўстановамі і базамі адпачынку Краснадарскага краю, якія прапануюць вакансіі повараў, выхавальнікаў, праваднікоў і інш.

Юнакі і дзяўчаты, якія зацікавіліся гэтай інфармацыяй, могуць падаць заяўку ў райкам ГА “БРСМ” на адрас: г. Кобрын, вул. Суворава, 25, кабінет 506. Тэлефон для даведак 4-12-05.

Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.

фота : www.belta.by

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу