Прогноз погоды
Сб, 26 апреля 2025

В Кобринском Дворце культуры – День открытых дверей

12/09/2016 Творчество

Тут вырошчваюць таленты

%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d1%82%d1%8b-%d0%b4%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b5%d1%86-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8bБліскучыя выступленні, маштабныя мерапрыемствы, прэстыжныя ўзнагароды і нязменныя апладысменты. Усё гэта датычыцца выхаванцаў Кобрынскага Палаца культуры, якія даўно заваявалі заслужаную папулярнасць як на Кобрыншчыне, так і далёка за яе межамі. Аднак час ідзе, і на змену ім прыходзяць новыя “зорачкі”, з якіх зусім хутка вырастуць сапраўдныя таленты. У Кобрынскім Палацы культуры – Дзень адкрытых дзвярэй.Ён адзначыўся своеасаблівым аншлагам: зацікаўленыя бацькі разам з дзецьмі пачалі збірацца ў Палацы культуры ўжо з самага ранку. Як заўважыла загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Ірына Дубінская, набор адбываецца практычна ва ўсе дзіцячыя калектывы, якія тут існуюць. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца цыркавы і танцавальны напрамкі, а таксама вакал. Не застаецца ўбаку і прыкладная творчасць, Адразу каля ўваходу госці маглі пазнаёміцца з выставай выхаванцаў студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне”. Чакае сваіх наведвальнікаў і шахматна-шашачны клуб, і многія іншыя цікавыя ініцыятывы, якія, безумоўна, акажуць добры ўплыў на развіццё нашых дзяцей.У мінулым годзе ў Палацы культуры па разнастайных кірунках займалася больш за 300 дзяцей. Прынамсі, калі запісацца ў час Дня адкрытых дзвярэй па тых ці іншых прычынах не атрымалася, зрабіць гэта можна будзе яшчэ да канца верасня. Так што, паважаныя бацькі, калі вы жадаеце, каб здольнасці вашых дзяцей ператварыліся ў сапраўдныя таленты, прыходзьце разам у Палац культуры.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара: у час набору ў студыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне”.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу