Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

В кобринских студотрядах можно зарабатывать неплохие деньги.

17/07/2012 Молодёжь

На Кобрынчшыне з чэрвеня 2012 года працуюць шэсць студэнцкіх атрадаў, чатыры з якіх - педагагічныя (з ліку навучэнцаў ВНУ). Яны, як звычайна, дзейнічаюць на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Хваля”. Таксама з 4 ліпеня пачалі работу два будаўнічыя атрады, у склад якіх увайшлі дваццаць навучэнцаў школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кобрыншчыны. Як адзначыў куратар гэтага руху начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргей Кожух, такая ініцыятыва дае рабятам выдатны шанс летам зарабіць нядрэнныя грошы, навучыцца працаваць у адзінай камандзе.

У мінулую пятніцу прадстаўнікамі аддзела па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама быў ініцыяваны выязны маніторынг студэнцкіх атрадаў. Яны наведалі ў тым ліку і будаўнічую пляцоўку ў Кобрыне па вул. Дзяржынскага, дзе намаганнямі супрацоўнікаў ПБУП “Рамсантэхбуд” быў узведзены новы ведамасны шматкватэрны жылы дом. Дзесяць членаў студатрада “Будмайстар”  ліцэя сферы абслугоўвання на чале з брыгадзірам Багданам Юркоўскім займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля дома – уладкоўваюць газоны, укладваюць тратуарную плітку, займаюцца дапаможнымі работамі. Паводле слоў дырэктара фірмы “Рамсантэхбуд” Валерыя Валасюка, з кожным з рабят былі заключаны адпаведныя працоўныя дагаворы тэрмінам на адзін месяц. Усе члены студэнцкага атрада забяспечаны новым спецадзеннем, сродкамі аховы, поўным сацыяльным пакетам. Пры дапамозе адміністрацыі ліцэя арганізавана харчаванне рабят на базе сваёй навучальнай установы. Як адзначыў Валерый Валасюк, намаганні рабят будуць справядліва аплачвацца. Тым больш, што працуюць яны сумленна.

Другая брыгада юных будаўнікоў задзейнічана на работах па рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ў СВК “Вербнае”.

Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі аблвыканкама Ірына Замарозная, на Кобрыншчыне работа студатрадаў арганізавана на належным узроўні, без парушэнняў заканадаўства.   Усяго ж на Брэстчыне на летнія работы ўладкавана больш за 1000 прадстаўнікоў моладзі.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Сяргей Кожух і Ірына Замарозная ў час маніторынгу работы студатрада “Будмайстар”.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу