Пт, 19 июня 2026
Прогноз погоды

В Кобрине в кинотеатре «Радуга» состоялся молодёжный конкрус «Мистер 2013».

18/03/2013 Молодёжь

Бурныя авацыі гледачоў, інтрыгі, жарты… Менавіта ў такой атмасферы трэці раз запар у кінатэатры “Радуга” пад эгідай Кобрынскага РК ГА “БРСМ” і раённай кінавідэасеткі праводзіўся конкурс знаходлівасці, кемлівасці і артыстычнага майстэрства “Містар-2013”.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Свае заяўкі на ўдзел у гэтым мерапрыемстве падалі восем хлопцаў. Хтосьці з іх яшчэ вучыцца ў школе, нехта ўжо працуе. Але, як вядома, каб годна прадэманстраваць свае таленты, зусім не важна, у якім ты ўзросце. Галоўнае - мець моцнае жаданне перамагчы.Як адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун, маладыя людзі рыхтаваліся да гэтай падзеі амаль месяц. Ім было неабходна вытрымаць шэраг важных і адказных этапаў конкурсу – дэфіле “Гарадскі стыль”, “Візітку”, творчыя і танцавальныя дысцыпліны. А ацэньвалі намаганні канкурсантаў прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Таццянай Місюк.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаПрыемна было бачыць, наколькі шырокім спектрам захапленняў валодаюць хлопцы Кобрыншчыны. Песні, танцы, жарты, паэзія, тэатральнае мастацтва… Як адно імгненне праляцелі некалькі гадзін захапляючага шоу.У выніку звання “Душа–хлопец” удастоены Ілья Атрошанка з каледжа будаўнікоў. Віцэ-містарам стаў супрацоўнік швейнай фірмы “Лона” Дзмітрый Жук. А тытул “Містар-2013” заваяваў Марцін Цапко з СШ №7. Пасля заканчэння школы малады чалавек плануе паступіць у ВНУ на эканамічны факультэт.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаПераможцы ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад шматлікіх партнёраў мерапрыемства.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: Марцін Цапко (у цэнтры) з Дзмітрыем Жуком (злева) і Ільёй Атрошанкам.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости