Прогноз погоды
Вт, 22 апреля 2025

В Кобрине торжественно отмечался День комсомола

03/11/2011 Молодёжь Официально

Рамантыка камсамола… Колькі прыемных уражанняў звязана з гэтым масавым рухам, які існаваў у адзінай вялікай краіне! У мінулую сераду ў кінатэатры “Радуга” ўрачыста святкаваўся  дзень  яго нараджэння.

Мерапрыемства сабрала вялікую колькасць школьнікаў, прадстаўнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. З віншавальным словам да юнакоў і дзяўчат звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, які падкрэсліў важнасць дынамічнага развіцця дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый раёна – акцябрацкага і піянерскага руху, а таксама Кобрынскага РК ГА “БРСМ”. Дзякуючы пярвічным арганізацыям на месцах сёлета быў паспяхова рэалізаваны цэлы комплекс цікавых і карысных акцый, у якіх прынялі ўдзел многія юныя кабрынчане, – дзейнасць атрадаў міласэрнасці, эколага-валанцёрскія ініцыятывы, спартыўныя і ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы, міжнародны фестываль маладзёжных субкультур “Вольны рух”, “Міс Залатая восень” і многія іншыя. Кожны меў шанс раскрыць свае таленты і здольнасці, а хтосьці праславіцца не толькі ў Кобрыне, але і за яго межамі.

Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун адзначыла, што патэнцыял для гарманічнага выхавання моладзі на Кобрыншчыне амаль невычарпальны. Тут створаны неабходныя ўмовы для працы і адпачынку. Школа маладога кіраўніка пры Кобрынскім райвыканкаме дазваляе займацца падрыхтоўкай сапраўдных лідараў.

У час мерапрыемства адбылася цырымонія прыняцця ў рады акцябрат, піянераў і членаў БРСМ. Таксама былі падведзены вынікі  працоўнай акцыі РК ГА “БРСМ” “Моладзь. Праца. Рамантыка”, у якой лепшымі сталі пярвічныя арганізацыі мастацкага каледжа, ДПТК будаўнікоў і ліцэя сферы абслугоўвання. 25 “пярвічак” БРСМ з ліку навучальных устаноў праявілі актыўнасць у рэспубліканскай акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня” па зборы сродкаў на будаўніцтва Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За свае намаганні сакратары “пярвічак” з рук Людмілы Чырун атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Падзякі райкама БРСМ за актыўную работу ў развіцці маладзёжнай палітыкі і садзейнічанні ў правядзенні маладзёжных акцый і праектаў БРСМ уручаны дырэктару Кобрынскага аквапарку Вадзіму Кахноўскаму, дырэктару канцэрна “Валеры-Эліт” Аляксандру Картузу, генеральнаму дырэктару групы кампаній “Жылбудкамплект” Ільі Волаху, дырэктару салона-цырульні “Пасольства прыгажосці” Таццяне Саўчук, ІП Рустаму Шадыеву, калектыву работнікаў аддзела культуры райвыканкама, рэдакцыям газеты “Кобрынскі веснік” і кобрынскага тэлебачання. А завяршылася свята выступленнямі ўзыходзячых “зорачак” мясцовай эстрады.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Валянцін Трубчык уручае білеты БРСМ; урачыстая клятва піянераў.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости