Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

В Кобрине открылся новый торговый объект - брэнд-секция ИООО “ANREX».

19/11/2013

Гандлёвы аб’ект, у свой час вядомы як Сувораўскі, на сваім вяку перажыў ужо некалькі рэарганізацый – спачатку ў ім рэалізоўваліся прадукты харчавання, потым – гаспадарчыя тавары, яшчэ пазней ён некаторы час не працаваў увогуле… Сёння гэты магазін Кобрынскага райспажвўтаварыства атрымаў новае аблічча. Тут адкрылася брэнд-секцыя ЗТАА “ANREX» - прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю мэблі.

- Наша прадпрыемства ў першую чаргу робіць акцэнт на якасці – гэта і пліта з нізкай эмісіяй фармальдэгідаў, і загаратаванае шкло, і надзейная фурнітура вядомых вытворцаў, - расказвае дырэктар ЗТАА “ANREX” Сяргей Таўкачоў. – Да гэтай пары вытворчасць у асноўным была арыентавана на экспарт, але зараз пачынаем працаваць і на беларускім рынку. Упэўнены, што на Кобрыншчыне наша мэбля павінна знайсці сваіх пакупнікоў.

У новым магазіне наведвальнікі маюць магчымасць ацаніць як закончаныя кампазіцыі, так і асобныя прадметы мэблі і інтэр’ера, шырокі спектр тавараў прапаноўваецца на заказ. Дарэчы, гэта не першы вопыт Кобрынскага райспажыўтаварыства ў гэтай сферы - падобная кропка з прадукцыяй ТАА “Black Red White” ўжо працуе на выездзе з Кобрына, побач з магазінам “Планета”. Як адзначыла намеснік старшыні праўлення Кобрынскага райспажыўтаварыства Ірына Касянчук, гэты вопыт аказаўся ўдалым – будзем спадзявацца, што і новы магазін прыдзецца даспадобы кабрынчанам.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу