Чт, 05 декабря 2024
Прогноз погоды

В Кобрине открылся новый детский дом семейного типа.

29/12/2012 Социум

Новы год, як вядома, – свята сямейнае. І сустракаць яго, адпаведна, лепей за ўсё ў сям’і – у акружэнні тых, хто цябе на самой справе любіць і паважае. Менавіта такі цудоўны падарунак у выглядзе новай сям’і і новага дома атрымалі напярэдадні навагодніх і калядных свят 6 дзяцей, чые бацькі ў свой час былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Для іх адчыніў свае дзверы новы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Павіншаваць навасельцаў з’ехаліся прадстаўнікі Брэсцкага аблвыканкама, Кобрынскага райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

- На сённяшні дзень у 26-ці дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў Брэсцкай вобласці пражываюць 170 дзяцей, - расказвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, - на будучы год плануецца адкрыць яшчэ тры такія дамы. Патрэба, безумоўна, ёсць – пакуль што ў інтэрнатах і прытулках у нас пражывае каля 700 дзяцей, і мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб у кожнага з іх з’явіліся свой дом і свая сям’я. Вельмі хочацца пажадаць, каб у гэтай сям’і дзеці заўсёды бачылі толькі шчасце і дабрабыт – а дом стаў такім месцам, у якое хочацца вяртацца зноў і зноў.

А вось і самі маленькія навасельцы – зацікаўлена пазіраюць на вялікую колькасць незнаёмых людзей, якія раптоўна з’явіліся ў іх новым доме. Вікторыя, Яўген, Сафія, Марыя – ды Аляксандр з Іванам, якія пакуль знаходзяцца на аздараўленні, але вельмі хутка далучацца да сваіх новых брацікаў і сястрычак. Што ж датычыцца бацькоў - Таццяны і Сяргея Хамутовых, то яны, як аказалася, менавіта так і ўяўлялі сабе сапраўднае сямейнае шчасце.

- Прызнаемся шчыра – для таго, каб зараз тут знаходзіцца, мы прайшлі нямала выпрабаванняў, - расказвае Таццяна Хамутова. – У выніку мы вельмі задаволеныя, што нашы кандыдатуры былі прызнаны ўдалымі. Сваіх дзяцей у нас пакуль што няма, а сапраўдная сям’я, згадзіцеся, павінна быць вялікай і дружнай. Такой, якую мы зараз і маем.

Гледзячы на тое, з якой пяшчотай гэтыя дзеткі абдымаюць сваіх новых бацькоў, вельмі хочацца, каб усё ў гэтай сям’і і ва ўсіх яе выхаванцаў у жыцці атрымалася добра.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу