Выкананне правіл дарожнага руху і асаблівасці эксплуатацыі аўтатранспарту ў сучасных умовах – пытанні, якая не перастаюць быць злабадзённымі. Менавіта па гэтай тэматыцы вялася дзелавая размова ў мінулы чацвер у райвыканкаме на навучальна-кансультацыйным семінары, падрыхтаванай Праўленнем Брэсцкай абласной і Кобрынскай раённай арганізацыйнымі структурамі Рэспубліканскага дзржаўнага грамадскага аб’ядняння “Веды”. На мерапрыемства былі запрошаны службовыя асобы і прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
У сваім выступленні галоўны спецыяліст па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Юрый Шэшук і намеснік начальніка Кобрынскай міжраённай інспекцыі працы Ігар Нічыпарук праінфармавалі прысутных, якая работа вядзецца ў раёне па зніжэнню траўматызма на вытворчасці. Некаторымі наймальнікамі ці адказнымі асобамі на лінію дапускаецца няспраўная тэхніка, не заўсёды праводзіцца папярэдні медыцынскі агляд. За парушэнні патрабаванняў аховы працы для службовых асоб прадугледжваецца штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Аб галоўных прычынах дарожна-транспартнага траўматызму і яго прафілактыцы паведаміў прысутным урач-траўматолаг Кобрынскай ЦРБ Міхаіл Рошчанка. Летась на Брэстчыне было здзейснена 876 ДТЗ, у якіх загінулі 178 і паранена 902 чалавекі. У 2008 годзе гэтыя лічбы былі больш трывожнымі. Гэта сведчыць аб тым, што прафілактычная работа, якая праводзіцца дзяржаўтаінспекцыяй у працоўных калектывах, навучальных установах, у сельскай мясцовасці па паляпшэнню дарожнай сітуацыі, дае свой пазітыўны эфект. Як правіла, пацярпелымі ў аварыях з’яўляюцца людзі працаздольнага ўзросту і моладзь… Асабліва неабаронены ад цяжкіх відаў пашкоджанняў ведасіпедысты і пешаходы. Політраўмы, закрытыя пераломы канченасцяў, як правіла, цяжка паддаюцца лячэнню. У асобных выпадках у людзей проста не было шанцаў выжыць, паколькі ў аварыю яны траплялі адразу пад некалькі адзінак транспарту.
Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Сяргей Заяц паведаміў, што ўсяго за 2009 год на Кобрыншчыне было выяўлена 16056 парушэнняў правіл дарожнага руху і 90 ДТЗ, у якіх загінула 24 чалавекі.
Па ранейшаму галоўнай прычынай аварый з’яўляецца п’янства. Нават складана ўявіць, што за мінулы год на Брэстчыне супрацоўнікі ДАІ выявілі больш за 9 000(!) нецвярозых вадзіцеляў на дарогах, якія становяцца патэнцыяльнымі забойцамі, ігнаруюць нормы заканадаўства і маралі. Многія кабрынчане памятаюць пра страшную аварыю, якая здарылася 25 красавіка 2009 года на 87 кіламетры аўтадарогі Брэст-Мінск-граніца РФ, у якой загінулі адразу ж чатыры чалавекі. Прычынай гэтаму паслужыла ўжыванне алкаголя вадзіцелям. Грамадзянін Літвы ўжо на тэрыторыі нашага раёна запрасіў падтрымаць кампанію трох сабутыльнікаў, у нецвярозым стане сеў за руль свайго аўтамабіля ў апошнюю ў жыцці паездку…. У выніку дапусціў трагічнае сутыкненне з трактарам МТЗ. Аб прававых аспектах адказнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў іх падначаленых за парушэнні тэхнікі бяспекі, і вадзіцеляў распавядала ўдзельнікам семінару старшыня суда Кобрынскага раёна Соф’я Дзегіль. У параўнанні з 2008 годам летась на 42 павялічылася колькасць крымінальных спраў(усяго 74), якія былі ўзбуджаныя ў сувязі з ДТЗ па віне п’яных вадзіцеляў. І гэта не гледзячы на тое, што штрафы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення прызначаюцца судом салідныя. Як правіла- ад 20(700 тыс. рублёў) да 30(1 млн.50 тыс.рублёў) базавых велічыньз канфіскацыяй правоў на кіраванне транспартнымі срокамі на тры гады. Калі такое парушэнне на працягу года выяўлена паўторна, а такіх фактаў летась налічваеццца звыш 50, у дзеянне ўступае крымінальны закон і штрафы ўзрастаюць да 5-7 і нават да 10,5 млн. рублёў.
Супрацоўнікі ДАІ дзякуючы самым сучасным прыстасаванням відэаманіторынгу і фіксацыі хуткаснага рэжыму ўзмацняюць кантроль за сітуацыяй на вуліцах гарадоў і населяных пунктах Брэстчыны, прадпісваюць уладальнікам аўто карыстацца рамнямі бяспекі, а пешаходам флікерамі, якія прыкметныя на дастатковым адрэзку шляху ў вячэрні ці начны час. У апошні час дзяржаўтаінспекцыя надзяляе ўвагу у тым ліку і паводзінам пешаходаў. Апошнія таксама нярэдка ігнаруюць правілы дарожнага руху. Сярод іх летась было выяўлена 3230 парушальнікаў. Сяргей Сцяпанавіч асабліва падкрэсліў важнасць кантролю кіраўнікоў за саблюдзеннем правіл бяспекі і дарожнага руху ў сельгасарганізацыях, тэхнічным станам тэхнікі, ўладкаваннем на ёй светлаадлюстроўваючых элементаў і інш.
Шмат пытанняў паступіла да выступаючых з залы. І па кожнаму з іх быў дадзены вычарпальны адказ.
Падводзячы вынікі семінару, намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыйнай структуры “Веды” Данута Рагачук зазначыла, што падобныя мерапрыемствы праводзяцца ўжо не першы год, і заўсёды выклікаюць пэўную зацікаўленасць сярод удзельнікаў. У будучыні яны абавязкова будуць мець свой працяг.
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара
Поделиться в соцсетях: