Аб яго асаблівасцях карэспандэнту “КВ” расказвае адзін з галоўных арганізатараў праекта першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун.
- Разам з адміністрацыяй Кобрынскай раённай кінавідэасеткі мы праводзім “Відэабатл” ужо другі год запар. Хочацца адзначыць, што мерапрыемства з кожным разам становіцца больш папулярным у маладзёжным асяроддзі, - гаворыць Людміла. - Пры дапамозе сучаснай відэаапаратуры, камп’ютарнай тэхнікі юнакі і дзяўчаты ствараюць сапраўды цікавыя творчыя прадукты, якія вартыя ўвагі шырокай аўдыторыі. Гэта фільмы, музычныя замалёўкі, відэасюжэты, інтэрв’ю, нарысы, кліпы, рэклама і інш.
Нагадаю, што сёлета канкурсантам неабходна прадэманстраваць свае работы па наступных тэмах: “БРСМ”: майго юнацтва апавяданне”, “Кіно – мая будучыня і сучаснасць” і “Маладзёжная відэапрэм’ера”. Праект падзелены на два асноўныя накірункі – “PRO” (прафесійнае відэа) і “LIGHT” (аматарскае здыманне). Галоўны лейтматыў “Відэабатла” – “Раскажы сваю гісторыю”. Усе жадаючыя могуць прадставіць свае работы ў фармаце AVI на дыску CD ці DVD, дзе павінна адлюстроўвацца інфармацыя аб найменні навучальнай установы ці прозвішча і імя па бацьку аўтара, кантактныя даныя, назва фільма. Адрас аргкамітэта: г. Кобрын, вул. Суворава, 25, каб. №506, №521. Тэлефоны для даведак: 4-12-05 ці 796-90-39 (МТС). Электронная скрынка: Kobrin_BRSM@mail.ru.
У адборачным туры прымаюць удзел індывідуальныя канкурсанты і цэлыя творчыя групы як з Кобрыншчыны, так і з шэрагу гарадоў Украіны.
Фінал адбудзецца 3 мая, у 18.00 гадзін, у кінатэатры “Радуга”. Лепшыя з работ будуць прадэманстраваны на вялікім экране. А пераможцы і прызёры атрымаюць падарункі.
Раман МЕЛЬНІК.
Поделиться в соцсетях: