Прогноз погоды
Пт, 05 сентября 2025

Свята слова, свята кнігі - у чытальнай зале Кобрынскай бібліятэкі створана экспазіцыя да Дня беларускага пісьменства

04/09/2025 Кобрин Актуально ДМИТРИЕВ

У рамках Дня бібліятэк і нацыянальнага свята пісьменства ў чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (РЦБС) арганізаваны выстава-панарама і тэматычныя фотазоны да Дня беларускага пісьменства.

4 верасня, "Кобрынскі веснік"/ Асноўная ідэя інсталяцыі - папулярызацыя друкаванага слова, чытання, беларускай літаратуры, прапаганда дасягненняў айчыннай пісьмовай культуры.

Панарама прадстаўлена літаратурай пра першадрукароў, асветнікаў Беларусі; інфармацыяй аб нацыянальным свяце - Дне беларускага пісьменства, аб сталіцах свята; бібліятэках - храмах друкаваных слоў.

Каляндар-летапіс Дзён беларускага пісьменства «Свята Слова, свята Кнігі», падрыхтаваны супрацоўнікамі РЦБС, а таксама маляўніча аформленыя цытаты пра кнігу, асвету служаць цікавым дадаткам.

photo 2025 08 30 10 59 46

Дзень беларускага пісьменства - адно з самых яркіх культурных свят Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца на высокім дзяржаўным узроўні. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць выдатных дзеячаў Беларусі розных часоў. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

У 2025 годзе XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе пад знакам найважнейшых юбілейных дат - 80-годдзя Перамогі, 500-годдзя з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, «Апостала» Францішка Скарыны; і адбудзецца ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці. На Брэстчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў пяць разоў: Пінск ((1999), Камянец (2005), Ганцавічы (2011), Іванава (2018), Івацэвічы (2024)).

photo 2025 08 30 10 59 46 2

Экспазіцыя ў чытальнай зале Кобрынскай РЦБС пачала працаваць і працягнецца да 16 верасня. Будзем рады бачыць вас у нашай бібліятэцы!

Святлана КУРАЧУК,

бібліёграф Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

Фото Павла ДМИТРИЕВА

Поделиться в соцсетях:


Популярные материалы за месяц