У мінулую нядзелю ў парку імя А.В. Суворава праходзілі культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі. Зразумела, працавалі атракцыёны, выязны гандаль. Свае вырабы з драўніны і іншых прыродных матэрыялаў прэзентавалі народныя майстры. У асноўным наведвальнікі гуртаваліся на пляцоўцы каля амфітэатра. Тут з амаль двухгадзіннай сольнай творчай праграмай выступіў брэсцкі спявак-аматар Аляксей Фядчук.
Упершыню на святкаванне Дня моладзі ў якасці гасцей былі запрошаны мясцовыя прыхільнікі матацыклаў. На сваіх двухколавых “конях” яны спыніліся на пляцоўцы перад цэнтральным уваходам у парк і азнаёмілі моладзь з разнастайнай магутнай тэхнікай, напомнілі прысутным аб бездакорным выкананні Правілаў дарожнага руху і нават пракацілі ўсіх жадаючых на матацыклах па спецыяльна абсталяванай побач трасе.Вечарам выступала пінская студыя сучаснага танца “Навігатар”, удзельнікі якой прадэманстравалі гледачам пад грукат магутных басоў з дынамікаў элементы хіп-хопа, брэйк-данса. Спадабаліся маладым і паказальныя выступленні скейтбардыстаў пад музыку.Паднімалі настрой прысутным славуты гумарыст-парадыст з Мінска Аляксандр Бабарыкін і супрацоўнікі парку, якія арганізавалі шмат цікавых віктарын і конкурсаў.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]
Поделиться в соцсетях: