Пт, 14 июня 2024
Прогноз погоды

Старшыня Кобрынскага райвыканкама Мiхаiл Грышкевiч: «Усё задуманае абавязкова атрымаецца!»

30/12/2020

– Напрыканцы года па традыцыі мы падводзім яго вынікі. 2020-ы быў няпростым, але прадуктыўным. Гэта быў перыяд напружанай працы, узважаных і адказных рашэнняў. Для ўсіх нас ён стаў праверкай на трываласць. Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю па COVID-19, дынамічна развівалася эканамічная сфера – радавалі сваімі поспехамі сельская гаспадарка і прамысловасць.

Мы прадоўжылі будаўніцтва малочнатаварных фермаў, назапасілі неабходную колькасць зялёных кармоў, нягледзячы на кліматычныя ўмовы, атрымалі добры ўраджай збожжа.

Прадукцыя кобрынскіх прадпрыемстваў займае годнае месца на міжнароднай арэне. Колькасць імпартазамяшчальнай прадукцыі расце, планава праводзіцца мадэрнізацыя вытворчасці, утрымліваецца ўзровень належнай працоўнай дысцыпліны на месцах. Вялікая работа вялася па добраўпарадкаванні Кобрына і сельскіх населеных пунктаў.

Сёлета Кобрыншчына прымала абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020», які праводзіўся ў аграгарадку Дзівін. Прыемна было бачыць сярод пераможцаў і прызёраў жніва прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу і з нашага раёна. Як кажуць – па працы і пашана.

Не магу не адзначыць дасягненні ў сацыяльнай сферы. З кожным годам павялічваюцца аб’ёмы сродкаў, якія накіроўваюцца на падтрымку адукацыі, аховы здароўя. Памнажаецца і захоўваецца гісторыка-культурная спадчына. Развіваецца сетка сацыяльных устаноў, умацоўваецца іх матэрыяльна-тэхнічная база, будуюцца новыя аб’екты. У гэтым годзе мы адкрылі спецыяльны дзіцячы сад №1, дзе акцэнт зроблены на лагапедычную дапамогу, новую спартыўную залу атрымала Залеская сярэдняя школа. У Дзівіне быў праведзены капітальны рамонт участковай бальніцы, дзіцячага сада, сярэдняй школы і іншых значных аб’ектаў.

Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць нашым медыкам, якія ў складаных умовах пандэміі COVID-19 кожны дзень і кожную гадзіну праяўляюць сапраўдны гераізм, самаадданасць, вяртаючы здароўе, ратуючы жыцці людзей.

2020-ы год прайшоў пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія здабылі для нас мір, а таксама ветэранам працы, рукамі якіх аднаўлялася пасляваенная Кобрыншчына. Дзякуючы ім мы жывём пад бясхмарным небам, спакойна працуем на карысць сваёй краіны, ганарымся яе гісторыяй, традыцыямі і з аптымізмам глядзім у будучыню.

Перакананы, што Новы 2021-ы год прынясе нам нямала новых перамог.

Шчыра дзякую вам, шаноўныя жыхары Кобрыншчыны, за адданую працу, разуменне, падтрымку, мудрасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Няхай надыходзячы год будзе для ўсіх нас перыядам здзяйснення самых запаветных мар, часам стваральнай працы. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, спагады і па-сапраўднаму святочнага настрою. Усё задуманае абавязкова атрымаецца!

Раман МЕЛЬНІК

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу