Прогноз погоды
Пн, 08 июня 2026
рекламный баннер 2025

СООО «ПП Полесье» - мировой брэнд

03/12/2014

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаШаснаццаць гадоў таму група маладых і амбіцыйных этузіястаў-бізнесменаў на чале з Андрэем Гольцманам, Пятром і Уладзімірам Ківакамі знаходзілася ля вытокаў стварэння СТАА “ВП Палессе”. А пачынаўся вялікі бізнес са сціплых крокаў. У невялічкім цэху на звычайным станку, які, дарэчы, цяпер з’яўляецца адной з рэліквій прадпрыемства і беражліва захоўваецца, як музейны экспанат, выпускаліся дзіцячыя цацкі - пірамідка, качачка і сабачка. Як вядома, шлях да поспеху заўсёды мае непазбежныя рызыкі, праблемы і турботы. Не выключэннем з гэтага правіла было і “Палессе”. Але, як сведчыць Пётр Ківака, жаданне працаваць, атрымліваць задавальненне ад творчага працэсу, усё ж такі перамагло складанасці і дало свой плён.На сучасным этапе свайго развіцця СТАА “ВП Палессе” –буйнейшы вытворца дзіцячай цацкі з пластмасы ў Беларусі, займае адну з лідзіруючых пазіцый у рэйтынгу сярод вядучых еўрапейскіх прадпрыемстваў.Цяпер тут выпускаецца больш за 1500 разнастайных найменняў прадукцыі з пластмасы, у тым ліку і тавараў гаспадарчага прызначэння. Як падкрэслівае Пётр Ківака, развіццё экспартнага патэнцыялу - адзін з прыярытэтных вектараў вытворчай палітыкі прадпрыемства. У менеджараў “Палесся” насычаны рабочы графік, звязаны з замежнымі камандзіроўкамі. Цацкі “Палесся” пастаўляюцца ў 36 краін свету. Зусім нядаўна пажадалі набываць кобрынскую прадукцыю аўтарытэтныя пакупнікі і з Чылі, Венесуэлы, Мексікі, Аргенціны і Канады.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаКожны год кобрынскае прадпрыемства становіцца ўдзельнікам разнастайных прэстыжных выстаў дзіцячай цацкі ў Нюрнбергу (Германія), Маскве, Новасібірску, Кіеве, удастойваецца высокіх узнагарод. Не выключэнне і бягучы год. За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай падставе выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі СТАА “ВП Палессе” ўдастоілася звання лаўрэата Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці за 2013 год. Паводле слоў інжынера па ахове працы Алега Сцепанішчава, гэта заканамерны вынік, створаны намаганнямі ўсяго маналітнага калектыву “Палесся”, які, дарэчы, налічвае 2200 чалавек.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского районаСапраўднай “фішкай” для кабрынчан і гасцей горада стала адкрыццё новага трохпавярховага гандлёвага цэнтра “Палессе”, дзе можна набыць шырокі спектр тавараў – ад іголкі з ніткамі да аўтамабіля. Шырока тут прадстаўлена і група фірменных тавараў прадпрыемства, у тым ліку і апошніх навінак, існуе гібкая сістэма бонусаў і скідак для пастаянных кліентаў і супрацоўнікаў прадпрыемства, стартавалі навагоднія розыгрышы і акцыі. У планах – паспяхова завяршыць чарговы буйнамаштабны праект “Палесся” – будаўніцтва новага сучаснейшага завода.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКАХ: торговый центр "Полесье";  (злева) майстар зборачнага цэха Вольга Казакевіч і спецыяліст па ўліку гатовай прадукцыі Марына Пракоп’ева; інжынер-канструктар канструктарскага бюро Аляксандр Пісарук (справа) і праграміст Аляксандр Пузанаў распрацоўваюць матэрыялы для новага віду прадукцыі; прадавец-касір гандлёвага цэнтра “Палессе” Людміла Дударава кансультуе чарговага пакупніка.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости