У сакавіку споўнілася чатыры гады з моманту, калі на афіцыйным інтэрнэт-партале нашай газеты з’явілася першая публікацыя. З таго часу сайт наведала каля 80 тысяч наведвальнікаў. У ліку нашых сяброў - не толькі інтэрнэт-карыстальнікі з Беларусі, але і з Канады, ЗША, Германіі, Расіі, Тайланда, Японіі, Кітая і інш.
Увазе наведвальнікаў сайта прапануюцца найбольш цікавыя навіны, якія адбываюцца на Кобрыншчыне. Знайсці неабходную публікацыю можна пры дапамозе радка пошуку на сайце ці тэматычнага рубрыкатара. Тут ёсць багатая фотагалерэя, старонкі “Звароты грамадзян”, “Карты Кобрыншчыны”, “Рэклама”, “Рэдакцыя”, “Вашы прапановы”, сацыялагічныя апытанні і інш. Таксама дзейнічае архіў інтэрнэт-публікацый. Пры жаданні можна хутка падзяліцца навінамі Кобрыншчыны ў сацыяльных сетках. Ёсць магчымасць падпісацца на RSS-рассылку і пакінуць каментарыі і слушныя прапановы.Хочацца падзякаваць вам, шаноўныя інтэрнэт-карыстальнікі, за ўвагу і павагу да нашай працы. У сваю чаргу мы будзем імкнуцца зрабіць віртуальны партал “КВ” яшчэ больш цікавым і зручным! Чакаем вас на нашым сайце: www.vkobrine.by!
Раман МЕЛЬНІК,адміністратар партала.
Поделиться в соцсетях: