Пн, 16 сентября 2024
Прогноз погоды

Салют усіх фарбаў сонца

19/02/2010

На святочная каляднай творчай выставе сям’і мастакоў Плотнікавых, якая адбылася у мінулы чацвер у дзіцячай школе мастацтваў панавала атмасфера вясны і кахання. Фундатар і галоўны арганізатр гэтага мерапрыемства метадыст УА “Усеобуч” Валянціна Шахалевіч яшчэ напярэдадні імпрэзы абяцала, што сумна не будзе нікому. І яе словы ў дакладнасці падцвердзіліся. У той час, калі на вуліцы мацнеў мароз і ранняя цемра забірала рэшткі добрага настрою, то ў выставачнай зале атмасфера была зусім іншай – цёплай і радаснай. Карціны Сяргея Плотнікава і ягонай дачкі Кацярыны напоўнілі душу кожнага наведвальніка пазітывам, мноствам яркіх фарбаў, заінтрыгавалі крэатыўнасцю ідэі кожнай работы.

Уразіла многае. Асабліва запамятавалася карціна “Спячая жанчына”, гераіня якой з асалодай адпачывае ў хвалях нейкіх светлых і яркіх тонаў. Паспяхова аўтару жывапісу ўдалося стварыць у новым, больш цікавым сучаным стылі копіі старажытнаалтайскіх петрогліфаў, якія датуюцца навукоўцамі прыкладна перыядам камяннага стагоддзя. Здаецца, што такі твор можа аднолькава гарманічна ўпісацца ў інтэр’ер як вялікага бізнес-офіса, так і зусім маленькай жылой кватэркі. Мастацтвазнаўцы, ды й проста аматары творчасці гавораць, што такі жывапіс ніколі не прыедаецца і ў любыя часы і эпохі будзе актуальным і цікавым. А галоўнае, што творы Сяргея і Кацярыны здольныя па свойму зразумець людзі самых розных густаў – прыхільнікі туманнага экспрэссіанізму, строгага кубізму ці крыклівага авангардызму.

Цікава, што раней Сяргей Плотнікаў прытрымліваўся рэалістычнасці ў творчасці. Пераважна, ствараў рабты акварэлью і акрылам. Цяпер мастак не цураецца самых смелых эксперыментаў і надае перавагу змяшэнню некалькіх стыляў. Паводле слоў Валянціны Шахалевіч, ухіл Сяргея Плотнікава можна ахарактэрызаваць, як пост-мадэрнізм.

…Яшчэ з дзяцінства ён абажаў малаваць яркімі фарбамі. І ў раннім юнацтве ўжо было зразумела, што каханне да мастацтва ўжо ніколі не пройдзе. Сяргей родам з Алтайскага краю. Ягоны бацька будучы ваенным часта пераязджаў з горада ў горад. Ураджанняў хапала. І пытанне - што намаляваць сёння. А што заўтра ніколі не клапаціла хлопца. Калі Сяргей быў прызваны на тэрміновую службу ў армію, яго сябр, які таксама меў схільнасць да жывапісу, парэкамендаваў паступіць у ВНУ і стаць прафісійным мастаком. Сяргей паспяхова зкончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і аддаўся любімай справе, як гаворыцца “з галавой”. У пачатку дзевяностых гадоў ён пераехаў з сям’ёй у Кобрын. Яго дачка Кацярына таксама пайшла па стапах бацькі і цяпер таксама вучыцца ў Віцебску ў дзяржаўным ўніверсітэце на факультэце дызайну касцюмаў і тканяў. Яе будучая спецыяльнасць непасрэдна звязана з малюнкам – дызайнер адзення.

Творчасць Сяргея Плотнікава прызнаная не толькі беларускімі спецыялістамі жывапісу, але і замежнымі. Карціны кобрынскага творцы, напісаныя акварэлью, асабліва карыстаюцца попытам у Германіі, Францыі і займаюць сваё дастойнае месца ў лепшых прыватных калекцыях.

У той вечар многія сябры і блізкія Сяргея і Кацярыны Плотнікавых выказалі свае пазітыўныя ўражані наконт ўбачанага, жадалі аўтрам работ плёну і натхненя. Многа добрых слоў у адрас дынастыі мастакоў паступіла і ад старшыні абласнога аддзялення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Уладзіміра Чыквіна. А напрыканцы мерапрыемства Валянціна Шахалевіч запрасіла ўсіх прысутных на дэгустацыю калянага пірага,як быў спчаны ўласнымі рукамі і грачай гарбаты.

Раман МЕЛЬНІК

Фота аўтара

На здымку: Сяргей Плотнікаў з жонкай Аксанай

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу