Чт, 05 декабря 2024
Прогноз погоды

Председателем Кобринской районной организации РОО «Белая Русь» избран Виктор Козак

08/12/2014 Социум

У мінулую пятніцу ў дзіцячай школе мастацтваў адбылася II раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя РА РГА “Белая Русь”. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Са справаздачай аб рабоце за апошнія два гады да прысутных звярнуўся экс-старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валерый Пракапюк. На сучасным этапе ў раённай арганізацыі налічваецца 589 членаў, аб’яднаных у 27 пярвічных арганізацый. Найбольш актыўныя і шматлікія “пярвічкі” дзейнічаюць у КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, мясцовых установах адукацыі, Кобрынскім доследным лясгасе. Валерый Мікалаевіч адзначыў, што члены арганізацыі прымалі удзел ва ўсіх значных раённых мерапрыемствах, акцыях па навядзенні парадку ў месцах пахавання савецкіх воінаў, культурна-гістарычных месцах на Кобрыншчыне, віншавалі і ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўдзельнічалі ў культурна-масавых праектах, якія накіраваны на фарміраванне ў маладога пакалення актыўнай грамадска-палітычнай пазіцыі, патрыятызму, павышэнне інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню. Грамадскія актывісты далучаюцца ў тым ліку і да палітычных працэсаў рэгіёна. Члены “Белай Русі” ўдзельнічалі ў сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Асобныя словы ўдзячнасці Валерый Паркапюк накіраваў у бок раённай улады, дзякуючы дапамозе і падтрымцы якой любыя ініцыятывы “Белай Русі” былі паспяхова рэалізаваны. У сваю чаргу ў час канферэнцыі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля асоба падкрэсліў, што на Кобрыншчыне ніякай кампанейшчыны ў рабоце “Белай Русі” не павінна быць. Залічваць трэба толькі рэальныя справы. Работа павінна базіравацца на прынцыпах законнасці, справядлівасці і дзелавой ініцыятывы кожнага члена арганізацыі. Састаў “Белай Русі” неабходна папаўняць толькі адданымі патрыётамі сваёй краіны, рэзюмаваў Аляксандр Зазуля.Аднагалосна на канферэнцыі быў перавыбраны старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Казак, выбраны прэзідыум і члены савета раённай арганізацыі. Віктар Аляксеевіч падзякаваў прысутным за давер, а ў сваім выступленні прааналізаваў у тым ліку і існуючыя недахопы арганізацыі, далажыў аб “рабоце над памылкамі”, якая ўжо была аператыўна праведзена кіраўніцтвам “Белай Русі” за лістапад бягучага года.

Прыярытэтны вектар арганізацыі - у тандэме з іншымі зацікаўленымі структурамі і ведамствамі ўмацаванне аўтарытэту ўсіх галін улады сярод шырокіх слаёў насельніцтва, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця і выхавання, у першую чаргу – моладзі, бясцэнны патэнцыял якой з’яўляецца найбольшым рухавіком у дынамічным развіцці горада і раёна.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: (справа налева) дырэктар Кобрынскай школы мастацтваў Сяргей Рэбкавец, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Васіль Дземідовіч, старшыня РА РГА “Белая Русь” Віктар Казак і бухгалтар РА РГА “Белая Русь” Людміла Крутава абмяркоўваюць вынікі канферэнцыі.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу