30-31 мая ў школах па ўсёй краіне прагучалі апошнія званкі, якія былі напоўнены цёплымі словамі і пажаданнямі. Урачыстую лінейку ў Імянінскай школе наведаў старшыня райвыканкама. Мікалай Кенда павіншаваў дзяцей і ўсіх прысутных з заканчэннем навучальнага года і паведаміў, што да 1 верасня школа будзе капітальна адрамантавана.
У Імянінскай, як і ў іншых сельскіх школах Беларусі, праводзілася спецыяльная акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”. Ініцыятарам праекта выступіла Беларуская федэрацыя футбола пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ “Белаграпрамбанк”, СП “Санта Імпэкс Брэст”, з адабрэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Першакласнікі ўсіх сельскіх школ напярэдадні канікулаў атрымалі падарункі - сапраўдныя футбольныя мячы. Толькі ў нашым раёне ў час лінеек хлопчыкам і дзяўчынкам было падаравана 320 мячыкаў.
У вёсках Дзівін, Павіцце, пасёлку Арэхаўскім падарункі ўручаў кіраўнік аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у Кобрыне Сяргей Грыбок. Ён павіншаваў дзяцей з заканчэннем навучальнага года і ўручыў першакласнікам футбольныя мячы, адзначыўшы, што мячыкі былі падараваны з той мэтай, каб дзеці маглі актыўна праводзіць канікулы, займацца спортам, развівацца.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Поделиться в соцсетях: