Прогноз погоды
Вт, 22 апреля 2025

Першыя крокі ў навуку

31/03/2010 Образование

Менавіта пад такой назвай адчыніла свае дзверы для 120-ці вучняў школ горада і раёна 8-я навукова-практычная канферэнцыя, якая адбылася нядаўна ў СШ №6. Як адзначыў падчас адкрыцця канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Сцяпан Гучык, ролю падобных мерапрыемстваў на самой справе пераацаніць проста немагчыма.- Упершыню навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў нашым горадзе 8 гадоў таму, - расказвае Сцяпан Гучык. – Па сутнасці гэта – спроба сваіх сіл, але не прадметная алімпіяда, у першую чаргу – гэта абарона сваіх работ, над якімі вучні доўгі час працавалі разам з выкладчыкамі. Менавіта тут дзеці вучацца разважаць, абгрунтоўваць, даказваць свой пункт гледжання. Можна без перабольшвання сказаць, што сёння тут сабраліся самыя лепшыя.Інфарматыка, замежная мова, прыродазнаўча-навуковыя дысцыпліны і многае іншае – вось тыя сферы, у якіх працавалі ўдзельнікі канферэнцыі. Тэмы праектаў – самыя разнастайныя, ад стварэння мультымедыйных інтэрактыўных гульняў сродкамі прыкладных праграм да ўплыву на здароўе чалавека мабільных тэлефонаў. І ўсё – абгрунтавана, паслядоўна, з прыкладамі, доказамі і фактамі. Можна быць упэўненым – падобны вопыт у любым выпадку пойдзе на карысць будучым студэнтам – а магчыма, і аспірантам.Закончылася ўрачыстае адкрыццё, удзельнікі канферэнцыі разышліся па секцыях. Можна сказаць, што ўсе яны ўжо дасягнулі поспехаў. Але канферэнцыя – гэта яшчэ і конкурс, у якім таксама ёсць свае пераможцы. Яны былі вызначаны ў кожнай з 11 секцый і будуць прадстаўляць інтэлектуальны патэнцыял Кобрыншчыны ўжо на абласным узроўні.Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости