Ср, 13 ноября 2024
Прогноз погоды

Новы сезон праекту “Школа маладога кіраўніка” сабраў 29 дзяцей.

10/10/2018 Молодёжь Образование

“Школа” для лідараў

Восьмы год пры падтрымцы Кобрынскага райвыканкама дзейнічае праект “Школа маладога кіраўніка”, куратарам якога з’яўляецца намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Праект носіць прафарыентацыйны характар і разлічаны на старшакласнікаў.

Новы сезон сабраў 29 дзяцей. Кожны з іх валодае лідарскімі якасцямі, адзначаецца поспехамі ў вучобе, спорце, дасягненнямі ў культурным жыцці.

Валянцін Васільевіч паведаміў пра план работы на бліжэйшы навучальны год. Вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна будуць чакаць дзяцей, таму сустрэчы абяцаюць быць цікавымі. Валянцін Трубчык дадаў, што арганізатары праекта сочаць за ўсімі выпускнікамі. Усе яны атрымалі вышэйшую адукацыю, а некаторыя – першыя пасады. Аб сістэме ўлады раёна расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.

З прывітальным словам перад школьнікамі выступіў і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў,  старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Дарэчы, адным з пунктаў наведвання стане рэдакцыя выдання.

Каб дзеці хутчэй пазнаёміліся паміж сабой, першы сактарар РК ГА “БРСМ” Марына Палявода правяла некалькі займальных трэнінгаў, пасля чаго школьнікі адправіліся на першую эксркурсію.

Як наладжана судовая сістэма раёна, якія гучныя справы разглядаліся ў судзе, расказаў дзецям намеснік старшыні суда Пётр Цімашэнка. Як працуе раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, якой тэхнікай валодаюць выратавальнікі, юнакі і дзяўчаты даведаліся з выступлення старшага інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кобрынскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Абрамчука.

Цікавай атрымалася экскурсія ў Кобрынскі РАУС. Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Багаслоў у дыялогу з моладдзю закрануў тэму правапарушэнняў сярод падлеткаў, акцэнтаваўшы ўвагу на іх прафілактыцы. Юнакам і дзяўчатам таксама расказалі пра ўмовы паступлення ў профільныя навучальныя ўстановы.

Людміла ПАШКОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: удзельнікі праекта “Школа маладога кіраўніка”.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу