Адзенне з нацыянальным арнаментам заўсёды лічылася абярэгам для чалавека. Матулі стараліся з самых першых дзён жыцця немаўляці адзяваць іх у распашонкі з вышытымі мудрагелістымі фігурамі і знакамі, каб абараніць ад “нядобрых” вачэй…
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў рамках праекта «Беларусь – крынiца натхнення», які накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя, духоўнай свядомасці беларусаў і захаванне традыцый, правялі штогадовую акцыю «Падары немаўляці вышыванку”.
Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У Кобрынскі радзільны дом да матуль, чые дзеці нарадзіліся ў святочныя дні, з падарункамі прыйшлі першы сакратар Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Марына Бандарук і бухгалтар арганізацыі Ірына Суботка.
У Наталлі Падайка нарадзілася дачушка. Яна салодка спала, пакуль маці прымала падарункі. Маладая матуля не выключае магчымасці вяртання ва ўстанову зноў, таму што кожнае дзіця – гэта неаб’емнае шчасце, якое надае энергіі і сэнс жыцця.
Матуль павіншавалі і ўручылі сувеніры - распашонку і ручнік з нацыянальным арнаментам, якія сталі для кожнай матулі прыемным дапаўненнем да шэрагу віншаванняў з самай галоўнай падзеяй.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота: Людміла Пашковіч
Поделиться в соцсетях: