Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук заўсёды трымае сваё слова. Яшчэ ў верасні Васіль Васільевіч паабяцаў выхаванцам раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў в. Барысаўка падарункі напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Яго службовы аўтамабіль, напоўнены рознакаляровымі пакункамі з цацкамі і смачнымі сюрпрызамі, спыніўся каля гэтай установы ў мінулы панядзелак.
Чацвёрты год запар тут праводзіцца рэспубліканская акцыя “Прафсаюзы - дзецям”, у якой удзельнічаюць прафсаюз работнікаў АПК, а таксама дабрачынны фонд “Міласэрнасць”. Васіль Лазарчук ад усяго сэрца павіншаваў маленькіх выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з надыходзячымі святамі, пажадаў моцнага здароўя, расці дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і ўручыў ім падарункі.
Таксама ў той дзень наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр прадстаўнікі ініцыятыўнай дабрачыннай групы з Кобрына і Брэста, якія таксама прывезлі дзецям падарункі. Сёлета для іх была арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу, у рэзідэнцыю Дзеда Мароза.
Роман МЕЛЬНИК
ФОТО АВТОРА
НА ЗДЫМКУ: Васіль Лазарчук у час уручэння падарункаў.
Поделиться в соцсетях: