Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

На базе КГПК состоялось открытие III этапа республиканской олимпиады по трудовому обучению

19/01/2017

І робяць цуды рукі залатыя

IMG_4426Дасканала выкананыя рэчы ,рупліва аздобленыя, радуюць вока і выклікаюць шчырую добрую зайздрасць. На юнацкіх і дзявочых тварах – сур’ёзная працавітая засяроджанасць, у вачах – агеньчыкі сапраўднага энтузіязму. Гэта – трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, адкрыццё якога па добрай традыцыі ў чарговы раз адбылося на базе Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, куды з’ехаліся абладальнікі, без перавелічэння, залатых рук .- Вельмі прыемна, што ў гэтыя святочныя дні на Кобрынскай зямлі збіраюцца лепшыя з лепшых з усіх раёнаў Брэсцкай вобласці, - адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. – Няхай іх знаходжанне ў нашым горадзе будзе насычаным і цікавым, а Кобрыншчына пакіне самыя прыемныя ўражанні і надоўга застанецца ў памяці. Што датычыцца конкурсу, то няхай пераможа на самай справе мацнейшы.Сёлета трэці этап алімпіяды па працоўным навучанні праходзіць у два туры, на працягу якіх навучэнцам патрэбна выканаць практычнае заданне і тэарытычныя тэсты. Заданні распрацоўваліся ў Міністэрстве адукацыі, іх змест быў даведзены непасрэдна перад выкананнем. Дзяўчаты, як і частка хлопцаў, змагаліся за званне пераможцы на базе СШ №7, астатнія прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва - у Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.Ва ўсіх кабінетах, дзе размясціліся “алімпіяднікі”, работа закіпела літаральна з самых першых хвілін: весела стракаталі швейныя машынкі, па калідорах разносіўся прыемны пах свежай стружкі, чуліся характэрныя гукі слясарных работ – юнакі спаборнічалі ў выкананні работ як з дрэва, так і з металу. Трэба адзначыць, што ўсе заданні былі няпростымі - спалучалі ў сабе як машынныя, так і ручныя аперацыі, і патрабавалі ад канкурсантаў валодання самымі разнастайнымі сакрэтамі справы. Можна быць упэўненым – незалежна ад вынікаў трэцяга этапа алімпіяды, усім яе ўдзельнікам набытыя навыкі так ці інакш спатрэбяцца ў жыцці.Ва ўрачыстай атмасферы на цырымоніі закрыцця трэцяга этапа алімпіяды дыплом 2-й ступені сярод хлопцаў атрымаў навучэнец установы адукацыі “Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж” Андрэй Васюковіч, а гонар прыгожай паловы чалавецтва выдатна падтрымала вучаніца 11-га класа СШ №7 Сафія Якусь, якая заваявала дыплом 3-й ступені.Дзякуючы дастойным вынікам, дасягнутым на абласным узроўні, нашы землякі будуць абараняць гонар Кобрыншчыны, а разам з ёю і ўсёй Брэсцкай вобласці на заключным, рэспубліканскім этапе алімпіяды па працоўным навучанні, які, прынамсі, таксама будзе праходзіць у нашым горадзе. І хто ведае – можа зусім хутка мы будзем віншаваць нашых таленавітых дзяцей ужо з рэспубліканскай перамогай, якой яны, без усялякіх сумненняў, дастойныя.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара: Андрэй Васюковіч і Сафія Якусь пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу