Любімым жанчынам - кобрынскія цюльпаны
Што мы ўяўляем сабе, калі гаворым пра свята 8 Сакавіка? Безумоўна, ласкавыя жаночыя ўсмешкі, падарункі і шмат-шмат цюльпанаў.Сёлета, як і заўсёды, напярэдадні свята горад будзе запоўнены кветкамі. Але многія мужчыны нават і не будуць здагадвацца, што цюльпаны, якія яны прэзентуюць сваім каханым, прыехалі не з Галандыі, а выраслі ў Кобрыне.Так, другі год запар Іна Кабанчук, якая мае з мужам невялікі кветкавы магазін, сама займаецца вырошчваннем цюльпанаў.- Спачатку мы нават і не ўяўлялі, наколькі гэта працаёмка, але, назіраючы за тым, як яны растуць і ператвараюцца ў сапраўдную прыгажосць, – радуемся ад душы, – дзеліцца дзяўчына.І сапраўды, кобрынскія цюльпаны вельмі прыгожыя. Да свята ў Іны Кабанчук падрыхтавана шмат кветак, якія прынясуць радасць вялікай колькасьці кабрынчанак.Людміла ПАШКОВІЧ.НА ЗДЫМКУ: Іна Кабанчук са сваімі цюльпанамі.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: