Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Кобринскому району - 75

16/01/2015 Праздники

22 верасня 1939 г. - войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў г. Кобрын.23 верасня 1939 г. - утвораны камітэт часовага кіравання г. Кобрына і Кобрынскага павета. Яго ўзначаліў Ціт Субоцін.12 лістапада 1939 г. - Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. Кобрын стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці. Утвораны раённы, гарадскі Саветы дэпутатаў і выканкамы.15 студзеня 1940 г. – утвораны Кобрынскі раён у складзе Брэсцкай вобласці.Да чэрвеня 1940 г. былі арганізаваны два калгасы: імя Варашылава - у былым маёнтку Паляцічы і імя Сталіна - у вёсцы Пескі.На 23 чэрвеня 1940 г. у раёне было 225 населеных пунктаў, якія налічвалі 7536 сялянскіх гаспадарак, у тым ліку 3370 - хутарскіх, 50985 жыхароў.У Кобрынскім раёне ў 1940 г. працавалі 13 хат-чытальняў, 59 школ, з якіх 8 - няпоўныя сярэднія (6 беларускіх, 1 руская, 1 яўрэйская), 50 - пачатковыя (35 беларускіх, 11 украінскіх, 1 польская); у вёсцы Плянта дзейнічала школа трактарыстаў міжраённага значэння.22 чэрвеня 1941 г. – пачалася Вялікая Айчынная вайна. Паветраныя баі лётчыкаў 123-га знішчальнага авіяпалка ў небе над Кобрыншчынай.23 чэрвеня 1941 г. – жорсткія баі пад Кобрынам вялі байцы 22-й танкавай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра В.П. Пуганава. Пачатак акупацыі Кобрына нямецка-фашысцкімі захопнікамі.Ліпень - жнівень 1941 г. – у в. Турная сфарміраваны антыфашысцкі падпольны камітэт на чале з Д. Барысюком.23 лістапада 1943 г. – утвораны Кобрынскі падпольны райкам КП(б)Б.20 ліпеня 1944 г. – войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі быў вызвалены Кобрын.Верасень - снежань 1944 г. – з верасня пачала працаваць сярэдняя школа № 1, быў адкрыты дзяцячы дом для сірот, наладжана медыцынскае абслугоўванне, аднавіў работу кінатэатр “17 Верасня”.22 ліпеня 1944 г. на нарадзе актыву ў райкаме партыі А. Мартынаву было даручана ў найкарацейшы тэрмін аднавіць работу бібліятэкі. Яна размясцілася ў мураваным будынку па вуліцы Савецкай.Май, 1945 г. – пачалося суднаходства па адноўленым Дняпроўска-Бугскім канале.У верасні 1944 г. аднавіла работу машынна-трактарная майстэрня, у 1945 г. яна рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту, а праз 4 гады майстэрня была пераўтворана ў Кобрынскі рамонтны завод.У жніўні 1944 г. з арцелі “Чырвоны сцяг” пачала сваю працоўную біяграфію Кобрынская ткацкая фабрыка.1948 г. – у Кобрыне ўведзены ў эксплуатацыю кансервавы завод – адзін з першых такіх заводаў на Беларусі.У 1948 г. былі праведзены работы па ўпарадкаванні парку з захаваннем прынцыпу рэгулярнай планіроўкі.У 1955 г. у Кобрыне стаў працаваць пункт пачатковай апрацоўкі льну. Але яго паступала ўсё больш і больш, таму было вырашана будаваць ільнозавод. У снежні 1959 г. прадпрыемства ўведзена ў дзеянне.Жнівень 1959 г. - да Кобрынскага раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі і Хабовіцкі сельсветы скасаванага Дзівінскага раёна.З красавіка 1963 г. - Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання, і кіраванне перайшло да гарадскога Савета дэпутатаў і яго выканкама, райкам КПБ быў пераўтвораны ў гаркам КПБ.1980 г. – у Кобрыне пачала дзейнічаць прадзільна-ткацкая фабрыка – адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі.У маі 1980 г. - у адным з будынкаў па вуліцы Жданава пачала працаваць новая цэнтральная раённая бібліятэка.1982 г. – год заснавання Кобрынскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа выяўленчага мастацтва і народных промыслаў.1984 г.- у Кобрыне з’явіўся новы кінатэатр “Радуга” па вуліцы Пушкіна.1998 г. – у Кобрыне пражывала 51,9 тыс. чалавек, у Кобрынскім раёне – 40,7 тыс.У снежні 2001 г. горад Кобрын і Кобрынскі раён аб’ядналіся ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Кобрынскі раён.22 ліпеня 2004 г. - Указам Прэзідэнта зацверджаны герб Кобрына і Кобрынскага раёна.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу