Пн, 11 ноября 2024
Прогноз погоды

Кобринские лицеисты узнали, как добыть дешевую электроэнергию.

23/12/2011 Молодёжь Образование Творчество Конкурсы

У верасні 2011 года пад эгідай ГА “БРСМ” стартавала  Рэспубліканская маладзёжная акцыя на лепшы інавацыйны праект у розных галінах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны “100 ідэй для Беларусі”. У ёй прынялі ўдзел больш за 1500 грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года,  а таксама нашы землякі з Расійскай Федэрацыі, Канады, Малдовы, Башкірыі і інш.

Не выключэннем стала і Кобрыншчына. Як паведаміла першы сакратар РК ГА “БСРМ” Людміла Чырун, да гэтага праекта падключыліся ДПТК будаўнікоў, мастацкі каледж, а таксама Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання, які прадставіў адразу дзве работы ў намінацыях “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі” (“Генацыд яўрэйскага народа на Кобрыншчыне”) і “Экалогія і энергазберажэнне” (навукова-доследны нарыс “Энергія ветру на службе чалавека”).

Выкладчык фізікі ліцэя Эльвіра Кім і яе выхаванцы прадставілі ў цэнтральны камітэт ГА “БРСМ” праект, які ілюструе  магчымасці выкарыстання энергіі ветру.

Як адзначыла старшыня камісіі па праблемах выхавання ліцэя Святлана Кокіна, удзел у буйнамаштабнай акцыі “100 ідэй для Беларусі” перш за ўсё прадаставіў цудоўную магчымасць праявіць творчы і навуковы патэнцыял навучэнцаў, павысіць іх інтэлектуальны ўзровень, навучыў юнакоў і дзяўчат працаваць у адзіным зладжаным калектыве.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) навучэнцы ліцэя сферы абслугоўвання Арцём Міхасюк, Настасся Старыкава, Ілона Тарановіч і настаўнік фізікі Эльвіра Кім абмяркоўваюць праект “Энергія ветру на службе чалавека”.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу