Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Кобринские юнкоры «Меридиана» - лучшие в Брестской области.

06/01/2012 Молодёжь Творчество Конкурсы

Напрыканцы снежня ў горадзе над Бугам  былі падведзены вынікі традыцыйнага абласнога конкурсу “Слова маладых”, ініцыянаванага аддзелам па справах моладзі аблвыканкама, абкамам ГА “БРСМ”, а таксама рэдакцыяй газеты “Народная трыбуна”. У гэтым творчым спаборніцтве прынялі ўдзел як маладыя прафесійныя журналісты, так і юныя карэспандэнты сярэдніх школ.

Як адзначыла другі сакратар  абкама ГА “БРСМ” Таццяна Вянско, СМІ Брэстчыны заўжды аператыўна і годна асвятляюць пытанні развіцця маладзёжнай палітыкі. Сярод раённых газет лідзіруючую пазіцыю займае “Кобрынскі веснік”, дзе рэгулярна друкуецца спецыяльны маладзёжны выпуск “Арыенцір”, дзейнічае шэраг тэматычных рубрык.

Прыемна, што ў цеснай канкурэнтнай барацьбе сваю чарговую перамогу ў конкурсе “Слова маладых” у намінацыі “Лепшы клуб (гурток) “Юны журналіст” заваявала кобрынскае творчае аб’яднанне  “Мерыдыян” пры РК ГА “БРСМ”.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Таццяна Вянско ўручыла дыплом АК ГА “БРСМ”  і памятны падарунак першаму сакратару маладзёжнага саюза Кобрыншчыны Людміле Чырун, пажадала клубу і яго членам моцнага здароўя,  “вострага пяра”, натхнення і новых творчых поспехаў.

У сваю чаргу рэдакцыя “КВ” запрашае да супрацоўніцтва ўсіх юнакоў і дзяўчат, якія маюць схільнасць да роднага слова і неабыякавыя да падзей сучаснага жыцця. У клубе “Мерыдыян” магчыма атрымаць неабходныя прафесійныя кансультацыі. Таксама кожнаму прадастаўляецца шанс рэгулярна друкавацца на старонках “КВ” і на інтэрнэт-партале газеты: www.vkobrine.by. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-12-05.

Роман МЕЛЬНИК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу