Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

Кобринщина провожала будущих солдат

22/11/2011 Молодёжь Военно-патриотическое воспитание Официально

Для кожнага мужчыны армія - гэта школа сур’ёзных выпрабаванняў, якая дае выдатны шанс праверыць на трываласць свой характар і волю.  Так лічаць і многія рабяты, якія зусім хутка стануць салдатамі тэрміновай службы.

На мінулым тыдні ў Палацы культуры па добрай традыцыі разам са сваімі роднымі, блізкімі, знаёмымі юнакі прынялі ўдзел ва ўрачыстых провадах у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Распачаліся ўрачыстыя провады з выступлення намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка, які адзначыў, што з года ў год назіраецца станоўчая тэндэнцыя павышэння прэстыжу службы ў арміі.

Намеснік ваеннага камісара Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Вячаслаў Бурак зачытаў указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян у рады Узброеных Сіл. Прагучаў гімн краіны.

Перад рабятамі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Грыневіч, які ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у складзе 413-й стралковай дывізіі II Беларускага фронту пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага. Ветэран  пажадаў рабятам моцнага здароўя і хутчэйшага вяртання на малую радзіму сапраўднымі воінамі.  Далучыліся да гэтых віншаванняў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун і настаяцель Свята-Увядзенскага храма Уладзімір Мацкевіч. А святочны настрой гледачам стваралі самадзейныя артысты Кобрыншчыны.

Беларуская армія атрымае з Кобрына добрае папаўненне.

Выпускнік Кобрынскага ДПТК будаўнікоў Сяргей Пронін таксама стаў прызыўніком. Як сведчыць юнак, да службы ў арміі ён мэтанакіравана рыхтаваўся – рэгулярна займаўся спортам, мае вадзіцельскае пасведчанне. Служба для яго - ганаровая місія. Сяргей будзе накіраваны ў воінскае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пасля звальнення ў запас плануе быць выратавальнікам.

У фае будучых салдат выклікалі супрацоўнікі ваенкамата і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручалі павесткі. Паводле інфармацыі начальніка аддзела прызыву на воінскую службу Кобрынскага РВК маёра  Максіма Хвірысюка, сёлета плануецца накіраваць у войскі на тэрміновую службу і службу ў рэзерве  каля 130 чалавек. У першую чаргу прымераць ваенную форму новаспечаныя салдаты элітных фарміраванняў – Ваенна-Паветраных Сіл, Камітэта пагранічных войскаў, спяцназу і роты ганаровай варты.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу