У мінулы чацвер завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні сярод школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэстчыны. У выніку прадстаўнікі Кобрыншчыны сабралі зайздросны “ўраджай” узнагарод. У намінацыі “Абслуговая праца” дыплома першай ступені ўдастоена Яна Беганюк з СШ №8, “серабро” ў Веранікі Бухоўскай з СШ №4, “бронза” ў Юліі Артамонавай з Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. Пахвальным водзывам узнагароджана Настасся Канапацкая з Астроміцкай СШ. Цудоўна праявілі сябе і хлопцы ў дысцыпліне “Тэхнічная праца”. Дыплом трэцяй ступені заваяваў Вячаслаў Ляўчук з ДПТК будаўнікоў. Пахвальны водзыў у Юрыя Бандарука з СШ №1.
Віншуем!
Раман МЕЛЬНІК.
фота аўтара
Поделиться в соцсетях: