Прогноз погоды
Чт, 15 мая 2025

Кобрин и российский Гусев стали городами-побратимами

07/09/2016

Сувязі пашыраюцца

213_2У Кобрына з’явіўся яшчэ адзін горад-пабрацім: адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана з кіраўніком Гусеўскай гарадской акругі ў час візіту ў Калінінградскую вобласць дэлегацыі Кобрынскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі.Прадугледжана супрацоўніцтва ва ўсіх сферах: эканоміцы, культуры, адукацыі, сацыяльнай рабоце і турызме. Што датычыцца будаўніцтва, то для філіяла “Будтрэст № 33” ужо вызначаны пэўныя перспектывы.Першыя крокі ў накірунку новых кантактаў зроблены. Задача наступнага этапу – наладжванне сувязяў на ўзроўні асобных суб’ектаў гаспадаркі і ўстаноў культуры і адукацыі.– Я зрабіў для сябе выснову, што нашы два гарады вельмі падобныя адзін на аднаго. Гэта і спецыяльнасці ва ўстановах сяэдняй спецыяльнай адукацыі, і гісторыя стварэння музея і многа іншых фактаў, – адзначыў Аляксандр Зазуля.Наталля ЕФЦІФЕЕВА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу