Фізкультурнікі КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” на чале з капітанам каманды Віктарам Буткоўскім 5 жніўня прымалі ўдзел у ХIV летняй абласной галіновай спартакіядзе прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, якая праводзілася ў Пінску.
Літаральна ў кожным відзе спаборніцтваў кабрынчане дэманстравалі высокія вынікі. Мужчынская валейбольная каманда бліскуча перамагла сваіх канкурэнтаў і заняла першае месца, а жаночая – другое. Таксама другія месцы ў нашых землякоў, якія змагаліся за лідарства ў шматбор’і і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, у гіравым спорце – трэцяе месца, у міні-футболе – чацвёртае. У агульным заліку каманда КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” была другой, зусім крыху ўступіўшы пінчанам. З 12 па 14 жніўня нашы валейбалісты і стралкі ў складзе каманды Брэсцкай вобласці прадстаўляюць Кобрыншчыну на рэспубліканскіх стартах.
Раман МЕЛЬНІК.
Поделиться в соцсетях: