Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Каб было ў Кобрыне ўтульна і чыста!

17/04/2014 Молодёжь Благоустройство

Раённы суботнік па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан замацаваных тэрыторый горада, населеных пунктаў раёна, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны адбыўся 11 - 12 красавіка ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэннем 2014 года Годам гасціннасці.

З вясеннім, прыўзнятым настроем у гэты дзень працавалі калектывы розных устаноў і прадпрыемстваў горада і раёна. Удзел прынялі больш за 26000 чалавек, з іх каля 6050 навучэнцаў устаноў адукацыі Кобрыншчыны. Агульная колькасць заробленых грашовых сродкаў склала 429 мільёнаў 750 тысяч беларускіх рублёў.

Так, на месцах баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі школ сельскіх населеных пунктаў і г. Кобрына працавалі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў наводзілі парадак каля малочнатаварных фермаў, у майстэрнях.

Супрацоўнікі Кобрынскага райвыканкама, РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” шчыравалі ўздоўж Боны. Не засталася па-за ўвагай і тэрыторыя былой сінагогі, што занесена ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Навесці парадак сюды прыйшлі супрацоўнікі Кобрынскага райвыканкама, КУШВП ЖКГ "Кобрынская ЖКГ" і інш. Дружна і весела ладзілася праца ў вучняў СШ № 2 г. Кобрына, сумесна з РК ГА "БРСМ", яны таксама выйшлі прыняць удзел у працоўнай акцыі.- Мы адказныя за наш горад, - гаворыць адзінаццацікласнік Анатоль Каралюк. - Каб Кобрын быў утульным, меў прэзентабельны выгляд, мы павінны тут прыбіраць. Наш горад - гэта наш дом.Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара і Рамана МЕЛЬНІКА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу