Пн, 16 сентября 2024
Прогноз погоды

Як у звычайнай сям’i

16/09/2010

У мінулую суботу ў актавай зале Кобрынскай дзіцячай вёскі па шматгадовай традыцыі праводзілася дабрачынная акцыя, прысвечаная пачатку навучальнага года і провадам выпускнікоў, якія паспяхова закончылі 9 і 11 класаў.Бацькі, выхавальнікі, родныя прыйшлі павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з важнымі ў іх жыцці падзеямі, дацьсвой наказ.

- На вялікі жаль, год ад году дзяцей-сірот не становіцца менш, - канстатуе дырэктар сацыяльнай установыАла Сапяжынская. – Нягледзячы на тое, што наша дзяржава надае вырашэнню праблемы максімум увагі. Неўладкаванасць гэтых дзяцей прымае на сябе персанал дзіцячай вёскі, які імкнецца зрабіць жыццё выхаванцаў радасным, максімальна адаптаваць іх у сямейным асяроддзі. Як і ў звычайнай сям’і, тут запамінальна праводзяцца ўсе святы, утым ліку і вяселлі. Ствараюцца новыя моцныя шлюбныя саюзы.Паводле інфармацыі намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце дзіцячай вёскі Святланы Шчэрбавай, на сённяшні дзень камфортныя ўмовы для пражывання і выхаванняствораны ва ўсіх пятнаццаці дамах установы, дзе знаходзяцца 120 рознаўзроставых хлопчыкаў і дзяўчынак. На летніх канікулах сёлета адпачылі практычна ўсе. Большую частку дзяцей прынялі італьянскія сем’і, з якімі наладжаны шчыльныя дзелавыя і партнёрскія стасункі, астатнія праводзілі вольны час на Браслаўскіх азёрах пры дапамозе Міжнароднай арганізацыі “Разуменне”. У вольны ад школы час кожны жадаючы мае магчымасць наведваць любыя гурткі і секцыі горада. Так што сумаваць не прыходзіцца. Дабрачынная акцыя распачалася з хрысціянскага богаслужэння, якое адслужыў даўні сябар дзіцячай вёскі іерэй Віктар Паляціла. Менавіта па яго ініцыятыве тут не першы год дзейнічаюць нядзельная школа, праваслаўная бібліятэка. Айцец Віктар рэгулярна прыязджае ў дзіцячую вёску напярэдадні святаў, каб павіншаваць выхаванцаў.Літаральна з дня свайго заснавання СТАА “ВП Палессе” стала шэфам сацыяльнай установы. І заўсёды адміністрацыя прадпрыемства дорыць дзецям прыгожыя падарункі - сваю яркую і якасную прадукцыю. Сёлета гэту дабрачынную місію ажыццявіў начальнік вытворчага аддзела СТАА “ВП Палессе” Алег Кавальчук. Ён падкрэсліў,што традыцыя абавязкова працягнецца. Ала Сапяжынская ўручыла яму Пісьмо падзякі за шматгадовае супрацоўніцтва. Таксама сувеніры ад кіраўніцтва дзіцячай вёскі атрымалі першакласнікі і выпускнікі ўстановы. Сапраўдным упрыгажэннем свята стала тэатралізаваная пастаноўка самадзейных артыстаў дзіцячай вёскі “Надзея”, дзе капітан аднайменнага карабля адпраўляў сваіх пасажыраў у чароўнае падарожжа, поўнае кахання, дабрыні і сяброўства.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ аўтара:Ала Сапяжынская і АлегКавальчук уручаюць пада-рункі дзецям.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу