Гарадскія кацельні з-за пахаладання ў апошнія дні перайшлі ў рэжым поўнага ацяплення. Як паведамілі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада, калі тэмпература будзе вышэй за 10 градусаў цяпла, то кацельні зноў пяройдуць у ашчадны рэжым ацяплення.
***
Падчас правядзення дэкады "Дзяржтэхагляд" з 20 па 30 сакавіка супрацоўнікі Кобрынскага АДАІ сумесна з інжынерамі УП "Белтэхагляд" правялі 7 рэйдаў. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 41 вадзіцель за кіраванне аўтамабілямі, якія не прайшлі тэхагляд своечасова. Таксама да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 4 службовыя асобы за выпуск дзяржтранспарту на лінію без тэхагляду і з іншымі няспраўнасцямі.
***
31 сакавіка ў горадзе на цэнтральным рынку быў затрыманы кабрынчанін, які займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Пры сабе ён меў 1600 долараў ЗША і больш як пяць мільёнаў беларускіх рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 233 "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць".
Поделиться в соцсетях: