Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Гимназисты познакомились с работой журналистов “Кобрынскага весніка”

01/09/2015 Образование

Гімназісты пазнаёміліся з работай журналістаў “Кобрынскага весніка”
Сёння, у Дзень ведаў, вучні 4 класа гімназіі г. Кобрына наведалі рэдакцыю газеты “Кобрынскі веснік”. Галоўны рэдактар Раман Мельнік расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра тое, як выпускаецца газета, хто працуе над тым, каб кабрынчане маглі ведаць, што адбываецца ў нашым рэгіёне, у тым ліку ў навучальных установах. Падрабязней Раман Васільевіч спыніўся на тэматычных старонках “Арыенцір” і “Дзіцячая планета”. Канечне, асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі матэрыялы, адрасаваныя маленькім чытачам.
Наталля Ніжнік.
На здымку: вучні гімназіі ў гасцях у “КВ”.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу