Главная / Новости / «Кобринский вестник» с представителями местной власти промониторил торговлю на с...
Гарант паспяховага партнёрства
22/10/2009
Безумоўна, лепшым экзаменатарам у бізнэс-асяроддзі з’яўляецца перш-наперш здаровая канкурэнцыя. Менавіта гэты фактар непасрэдна адбіваецца на якасці і аператыўнасці вядзення спраў. Адкрытае акцыянернае таварыства “Белзнешэканомбанк” - далёка не навічок ў эканоміцы еларусі. За васемнаццаць гадоў зраблена шмат.Акцыянернае таварыства уваходзіць у лік шасці буйнейшых банкаў краіны па велічыні актываў, уласнага капіталу, аб’ёму крэдытаў, якія прадастаўлены суб’ектам гаспадарання, і памерах прыцягнутых сродкаў фізічных асоб. Такі плён дасягнуты дзякуючы самаадданай, напружанай і творчай рабоце. Цяпер банк з’яўляецца ўніверсальным фінансава-крэдытным інстытутам, які мае ў сваім актыве моцны рэсурсны патэнцыял, высокую дзелавую рэпутацыю, моцную рэгіянальную прысутнасць, выконвае шырокі спектр банкаўскіх аперацый і паслуг і ўкараняе інавацыйныя перадавыя банкаўскія тэхналогіі.
Аддзяленне ААТ “Белзнешэканомбанк” у г. Кобрыне вядзе адлік сваёй дзейнасці з 11 ліпеня 1994 года. Кіраўнік гэтай установы Анатолій Дубчук успамінае, што пачынаць у тыя часы прыходзілася літаральна з нуля і ў няпростых складаных умовах, таму што эканоміка краіны знаходзілася ў рэжыме “акліматызацыі”. Сёлета кобрынская ўстанова адзначыла сваё 15-годдзе. Галоўная стаўка на сучасным этапе робіцца на нарошчванне кліенцкай базы. Па стане на 1 кастрычніка 2009 года партнёрамі з’яўляюцца больш за 250 суб’ектаў гаспадарання. У іх ліку буйныя прадпрыемствы з замежным капіталам, якія ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць у сферы вытворчасці і экспарту прадукцыі, – валаўтваральнае беларуска-ізраільскае прадпрыемства СТАА “ВП “Палессе”, СТАА “ВЕЛПАК”. Прафесіяналы ў сферы грузаперавозак – ЗП “Д.С.Т. ААТ”, СТАА “БелСлоТранс”, ААТ “Тэка-Транс”. Прадпрыемствы будаўнічай галіны, у тым ліку і тыя, хто ажыццяўляе газіфікацыю населеных пунктаў, - ААТ “Рывер-Буд”, ААТ “Будмантаж”, ЗАТ “Аптымалсервіс” і многія іншыя. Дарэчы, усе будаўнічыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія з’яўляюцца кліентамі банка, удзельнічалі ў мерапрыемствах па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009”. Наладжаны цесны дзелавы кантакт і з прадстаўнікамі малога бізнэсу. Так, на сённяшні дзень на абслугоўванні знаходзіцца больш за 160 індывідуальных прадпрымальнікаў і былых ІП, якія стварылі прыватныя прадпрыемствы.
Кліенты маюць магчымасць атрымаць шырокі спектр разлікова-касавых аперацый, апрабіраваць новыя банкаўскія прадукты, а таксама прыняць удзел у шматлікіх акцыях, адна з якіх стартавала 1 кастрычніка 2009 года. Суб’екты гаспадарання рэгіёна па льготных тарыфах (усяго 3 тыс. рублёў НБ РБ) могуць адкрыць бягучы рахунак у нацыянальнай валюце і атрымаць шэраг іншых узаемадапаўняльных паслуг па разлікова-касавым абслугоўванні. У тым ліку падключыцца да паштовай электроннай сістэмы “Кліент-Банк”, аформіць карпаратыўныя дэбітовыя пластыкавыя карткі Maestro, Visa Electron у беларускіх рублях. Яны даюць шэраг прэферэнцый. Гэта аптымальны сродак кантролю камандзіровачных і прадстаўніцкіх расходаў, атрымання наяўнасці і правядзення безнаяўных разлікаў кругласутачна ў любой кропцы свету.
Крэдытная палітыка займае таксама адну з найважнейшых ступеняў развіцця “Белзнешэканомбанка”. Неабходную фінансавую падтрымку атрымалі многія суб’екты гаспадарання, якія за кошт гэтага сталі больш паспяховымі. У цэлым па краіне за 8 месяцаў бягучага года пятая частка выдадзеных банкам крэдытаў прадастаўлена малому і сярэдняму бізнэсу.
Аддзяленне “Белзнешэканомбанка” ў г. Кобрыне з годнасцю вытрымала выпрабаванне часам. Як сцвярджае Анатолій Дубчук, заслуга ў гэтым перш за ўсё калектыву ўстановы, які дыпламатычна, на высокім узроўні, персанальна падыходзіць да кожнага кліента. А гэта і ёсць той самы сакрэт поспеху, які дазваляе і далей працягваць сваё развіццё, з упэўненасцю будаваць планы на перспектыву, нягледзячы на хістанні ў сусветнай фінансава-эканамічнай сістэме.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: кіраўнік аддзялення ААТ “Белзнешэканомбанк” у г. Кобрыне Анатолій Дубчук; будынак банка.