Чт, 05 декабря 2024
Прогноз погоды

Это «Модерн»!

27/02/2014 Молодёжь

Калектыў ансамбля эстраднага танца “Мадэрн” раённага цэнтра дзіцячай творчасці нядаўна быў удастоены звання “Узорны”. Як адзначае мастацкі кіраўнік “Мадэрна” Таццяна Масайла, на працягу дванаццаці з паловай гадоў свайго існавання калектыў пастаянна ў творчым пошуку. Дзяўчаты сваімі выступленнямі ствараюць выдатны настрой прысутным на спартыўных спаборніцтвах, раённых мерапрыемствах, прымаюць удзел у розных творчых фестывалях. У студзені 2014 года заваявалі другое месца ў міжнародным фестывалі “Мы разам” у Брэсце і ўдастоіліся кубка і дыплома.

У чым жа сакрэт поспеху “Мадэрна”? На гэта пытанне Таццяна Масайла ўпэўнена адказвае: “У плённай працы”. На сучасным этапе ў калектыве больш як дзвесце ўдзельнікаў. Самым малодшым споўнілася тры гады, самым старэйшым - сямнаццаць. Каб спасцігнуць сакрэты танца і лётаць па сцэне, як матылёк, неабходна напружана працаваць. Як адзначае Таццяна Масайла, ёсць сярод дзяўчат і сапраўдныя “зорачкі”, якія дэманструюць стабільна высокія вынікі ў навучанні танцам, – Вольга Басько, Дар’я Кісурына, Крысціна Усачык, Валерыя Глінская, Крысціна Еўтуховіч і многія іншыя. Істотную дапамогу і падтрымку выхаванцам аказвае балетмайстар Ірына Несцярук, якая, дарэчы, з’яўляецца выпускніцай узорнага калектыву. Некаторыя былыя ўдзельніцы “Мадэрна” звязалі сваё далейшае жыццё з танцамі. Так, напрыклад, кабрынчанка Вікторыя Мартыновіч прайшла сур’ёзны кастынг і была прынята ў асноўны склад знакамітага расійскага шоу-балета “Тодэс” пад кіраўніцтвам Алы Духавай. Кобрынскі харэограф Ганна Маскалюк паспяхова працуе па сваёй спецыяльнасці ў Кітаі.

У бліжэйшых планах “Мадэрна” – прыняць удзел у пятнаццатым фестывалі “Сонца – Радасць - Прыгажосць”, які пройдзе сёлета ў чэрвені ў Балгарыі.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: узорны ансамбль эстраднага танца “Мадэрн”.

Фота аўтара.

[gallery link="file" order="DESC" columns="4"]

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу