Прогноз погоды
Вс, 13 июля 2025

Екатерина Чилиевич: « Любить людей меня научила мама».

28/01/2015 Молодёжь

У ААТ “Кісялёўцы” Кацярына Чыліевіч працуе галоўным эканамістам. Трапіла сюды па размеркаванні пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Дзяўчына выразна памятае пачатак сваёй працоўнай дзейнасці. “Было нават боязна ад таго, што няма вопыту, а работу выконваць патрэбна”, - успамінае яна. Але здавацца не збіралася. Пачала звяртацца за дапамогай да спецыялістаў. “Мне ніводны чалавек не адмовіў. Ні з раёна, ні з вобласці”, - заўважыла малады спецыяліст. Парады калег, упартая праца далі свой плён. Зараз дзяўчына ўпэўнена ідзе на работу. Акрамя выканання абавязкаў галоўнага эканаміста, Кацярына па сумяшчальніцтве працуе спецыялістам па ідэалагічнай рабоце. Яна вырашае праблемы вяскоўцаў у любы час сутак. На маё здзіўленне дзяўчына адказала такім жа здзіўленнем: “Я люблю людзей. Мне зусім не шкада часу на іх. Калі яны позна тэлефануюць, значыць, ім патрэбна дапамога”. Яна адзначыла, што часцей за ўсё людзі хочуць выказацца. Адклікалася Каця і на просьбы жанчын абараніць ад нецвярозага мужа. “У такія хвіліны мне самой боязна, але пакінуць чалавека ў бядзе не магу”, - заўважыла яна. Пасля размоў і выратавальных візітаў дзяўчына не адразу ставіць кропку на праблеме. Яна шмат аналізуе, перажывае.

Я глядзела на сваю суразмоўніцу і разважала: “Адкуль столькі цяпла і спагады ў такой маладой дзяўчыны?” Яна быццам адчула маё пытанне і пачала расказваць пра сваю сям’ю. Маці працуе галоўным бухгалтарам у Белдзяржстраху. Яе і брата Ігара заўсёды выхоўвала ў строгасці, дзеці змалку ведалі цану грошам. У студэнцкія гады, каб дапамагчы маці, Каця падзарабляла афіцыянткай у кафэ. Блізкага чалавека яна падтрымлівае і зараз, кожны тыдзень ездзіць на родную Камянеччыну.“Я ад прыроды вельмі гаварлівая. Бывала, прыбягу да мамы - і ўсё гавару, гавару, а яна слухае”, - з пяшчотай адзначыла Кацярына Чыліевіч. Любіць людзей яе таксама навучыла мама. А любіць – значыць, шкадаваць, паважаць і цаніць.Людміла ДУБІНА.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: