У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама на Кобрынскім інструментальным заводзе “СІТОМА” прайшоў адзіны дзень інфармавання і дзень падпісчыка на раённую газету “Кобрынскі веснік”.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Алена Цімашэнка, галоўны спецыяліст Кобрынскага занальнага вузла электрасувязі Галіна Лукашук і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.
Галіна Лукашук расказала пра паслугі, якія прапаноўвае “Белтэлекам” сваім кліентам. Раман Мельнік адзначыў, што
газета за апошні час змянілася, з’явіліся новыя рубрыкі, спыніўся на рабоце сайта газеты. Галоўны рэдактар падкрэсліў, што “раёнка” разлічана на ўсе ўзроставыя катэгорыі і з лёгкасцю адклікаецца на прапановы падпісчыкаў.
Яркім момантам сустрэчы стала музычная паўза. Пасля ўсе жадаючыя змаглі падпісацца на “раёнку”.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер Аляксей Ананчук стал нашымі падпісчыкам.
Фота аўтара.