Нараджэнне дзіцяці – найвялікшае свята для кожнай жанчыны. Калі ж гэтая радасная падзея прыпадае на галоўнае свята краіны, урачыстасць моманту падвойваецца. На Кобрыншчыне ў Дзень Незалежнасці нарадзілася маленькая Мілана Гурыч. Павіншаваць шчаслівую матулю прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член савета Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Васіль Дземідовіч і дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік.
– З вялікім задавальненнем хацелася б павіншаваць матулю з гэтай цудоўнай падзеяй, а новай маленькай кабрынчанцы пажадаць здароўя і шчасця, - адзначыў Васіль Дземідовіч. – Няхай расце на радасць бацькам і нашай краіне.
Віншаванні Жанне Гурыч і яе дачушцы выказаў Раман Мельнік, які падкрэсліў, што дзеці з’яўляюцца нашым самым дарагім багаццем краіны. Ва ўрачыстай атмасферы Васіль Дземідовіч і Раман Мельнік уручылі матулі памятныя падарункі ад дэпутацкага корпусу і ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, пажадаўшы, каб маленькая дачушка вырасла сапраўднай грамадзянкай.
У сям’і Жанны Гурыч гэта трэцяе дзіця – старэйшай Аляксандры 11 гадоў, сярэдняму Ягору – амаль 4 гады.
У цэлым па вобласці 3 ліпеня нарадзілася 26 дзяцей: 13 хлопчкаў і столькі ж дзяўчынак.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУаўтара: падарункі Жанне Гурыч уручаюць Васілій Дземідовіч (злева) і Раман Мельнік.
Поделиться в соцсетях: