Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

Цяпер на 40 гадоў і пад адзін працэнт

10/01/2011 Строим

За 2007-2010 гады ў Кобрынскім раёне палепшылі жыллёвыя ўмовы 1 тыс. 433 сям’і, у іх ліку 1068 маладых сем’яў, 281 шматдзетная сем’я.

Калі раней для ўключэння ў будаўнічы кааператыў маладой сям’і трэба было чакаць не менш 6-7 гадоў, то цяпер вырашыць сваю жыллёвую праблему можна ўдвая хутчэй. Лічыце самі, у бягучым годзе было  пабудавана 287 кватэр,  а на 2011-ы запланавана ўвесці ўжо 450.

Для спрашчэння  механізма  дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве і рэканструкцыі жылых памяшканняў 30 лістапада быў падпісаны Указ Прэзідэнта РБ №617 “Аб унясенні дапаўненняў і змен у некаторыя Указы Прэзідэнта РБ”. 1 снежня 2010 года ён ўвайшоў у законную сілу. Указам вызначаны новыя ўмовы выдачы льготных крэдытаў  для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50-ці тысяч чалавек і яшчэ ў чатырох гарадах рэспублікі – Слуцку, Рэчыцы, Светлагорску і Кобрыне.

З 1 снежня 2010 года кабрынчане, якія маюць неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць  атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля на тэрмін да 40 гадоў і пад 1% гадавых. На каго распаўсюджваюцца гэтыя змены і ці можна перагледзець стаўку  раней атрыманых ільготных крэдытаў  у адпаведнасці з новым заканадаўствам, мы даведаліся ў намесніка дырэктара філіяла №113 “Беларусбанка” ў горадзе Кобрыне Алены Цецярук:

Змены выдачы льготных крэдытаў распаўсюджваюцца на:

- новыя крэдытныя дагаворы, якія заключаны з 1 снежня 2010 года;

- крэдытныя дагаворы, якія заключаны да ўступлення ў законную сілу Указа №617, па якіх крэдыты яшчэ не выдаваліся;

- крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам выдадзены льготныя крэдыты на будаўніцтва ці рэканструкцыю жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 года.

Апошнім патрэбна прынесці ў банк даведку з месца работы, пасля чаго будуць унесены змены ў крэдытныя дагаворы, і сумы выплат будуць пералічаны.

Нагадаем, што маладым і шматдзетным сем’ям дзяржава аказвае фінансавую падтрымку пры пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва і пакупку жылля на агульных умовах, а шматдзетным сем’ям – яшчэ і па льготных крэдытах.

Гутарыла Алёна БЛЮДНІК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу