Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

Будзь бачны ў цемры!

04/11/2009

Асноўнымі парушэннямі, якія сталі прычынай ДТЗ, з’яўляюцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад пешаходаў на дарогу, а таксама хадзьба па праезнай частцы без абазначэння сябе ў цёмны час сутак святлоадлюстроўваючымі элементамі. З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, захавання іх жыцця і здароўя, з 15 па 24 кастрычніка праводзілася спецыяльная аперацыя “Пешаход”. У час гэтага мерапрыемства асобая ўвага надавалася выкананню грамадзянамі існуючых Правілаў дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае, што пры выкарыстанні флікераў вадзіцель аўтамабіля ідэнтыфікуе пешахода з большай дыстанцыі. Бачнасць пры блізкім уключаным святле фар павялічваецца з 25 да 130-140 метраў, а пры дальнім святле – да 400 метраў! За невыкананне пешаходамі Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, за знаходжанне пешаходаў на праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без флікераў прыйдзецца заплаціць штраф памерам 17500 рублёў. Калі ж пешаход знаходзіцца пры гэтым у стане алкагольнага ап’янення, сума істотна павялічваецца – ад 35 тыс. да 105 тыс. рублёў. Гэта важкая прычына задумацца над сваімі паводзінамі на дарозе.

    Сяргей ЗАЯЦ,старшы інспектар АДАІ РАУС, капітан міліцыі.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу