Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

Будущие «звёзды» отечественного хоккея сражались на кобринском льду.

11/01/2012 Молодёжь

Дзякуючы лядовай арэне вялікі хакей трывала ўвайшоў у жыццё многіх кабрынчан. Але ўсе знакамітыя хакеісты калісьці былі пачынаючымі – і, трэба адзначыць, матчы з удзелам дзіцячых каманд па азарце, эмоцыям і атмасферы мала чым адрозніваюцца  ад выступленняў каманд дарослых. Менавіта такі турнір з удзелам зусім яшчэ маленькіх хакеістаў, прайшоў напярэдадні Каляд – у сустрэчы прынялі ўдзел каманды з Пінска, Гродна, Брэста і Кобрына.

Мы наведалі фінальны матч турніру, які праводзіўся па кругавой сістэме. Як паказалі папярэднія гульні, самымі моцнымі аказаліся каманды Кобрына і Брэста, якія і змагаліся ў фінале за першае месца. З першых хвілін матча стала зразумела, што барацьба лёгкай не будзе – і першыя два перыяды каманды ішлі шайба ў шайбу. Як толькі ў каго-небудзь атрымлівалася вырвацца ўперад – сапернікі літаральна праз некалькі хвілін зраўноўвалі лік. Шчыра кажучы, да апошняга перыяду практычна немагчыма было зрабіць прагноз выніку, што яшчэ больш накаляла спартыўны азарт. Толькі напрыканцы матча кабрынчане вырваліся ўперад з лікам 5:4 – і за некалькі хвілін да канца замацавалі свой поспех шостай, апошняй шайбай у варотах брэсцкіх хакеістаў.

Нельга не адзначыць і цудоўную падтрымку, якую аказвалі хакеістам балельшчыкі. Яно і зразумела – пераважалі сярод іх бацькі, якія гучна падбадзёрвалі сваіх дзяцей у кожным вострым моманце. А калі тая ці іншая каманда забівала шайбу, то зал літаральна ўзрываўся ад буры авацый. Гарачая атмасфера панавала і на пляцоўцы – дзеці, як вядома, значна больш эмацыянальныя, чым дарослыя – і змагаліся за перамогу з усім імпэтам.

І няхай удзельнікі турніру яшчэ толькі  пачынаюць свой спартыўны шлях – за плячамі толькі адзін год хакейнай школы. Пройдзе час, і многія з гэтых актыўных   мэтанакіраваных дзяцей, якія сёння ў сваіх хакейных даспехах больш за ўсё нагадваюць маленькія жвавыя мячыкі, выйдуць на вялікі лёд прафесійнага хакея,  з кожнай перамогай павышаючы прэстыж і спартыўную славу нашай краіны.

Удзельнікі турніру і бацькоўскі камітэт выказваюць удзячнасць КУП “КобрынрайУКБ” і рэдакцыі газеты “Бесплатно обо всём” за аказанне спонсарскай дапамогі пры правядзенні турніру.

[gallery link="file" order="DESC"]

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу