Главная / Новости / “Белгазпрамбанк”: вопыт, аўтарытэт, якасць
“Белгазпрамбанк”: вопыт, аўтарытэт, якасць
22/10/2009
Img2Thumb NewImgCreate with imagecreatefromstring failed wp-content/2017/07/1-web.png Img2Thumb NewImgCreate with imagecreatefromstring failed wp-content/2017/07/1-web.png
Традыцыі ААТ “Белгазпрамбанк” бяруць свой пачатак з 1990 года, калі ў Мінску ўтварыўся камерцыйны банк “Экаразвіццё”. Праз тры гады ён змяніў назву на “Алімп” і стаў акцыянерным таварыствам упершыню ў краіне выпусціў “рублёвую” пластыкавую картку сістэмы “Універсал”, а потым працягваў удзельнічаць у развіцці міжбанкаўскай сістэмы “Белкарт”. У 1996 годзе ў лёсе “Алімпа” адбылася знакавая падзея. Ён стаў членам Беларускага Саюза інвестараў, а потым заключыў партнёрскае пагадненне з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця аб удзеле у праграмах інвесціравання малога і сярэдняга бізнэсу, таму што фінансава-эканамічныя паказчыкі “Алімпа” адпавядалі неабходным высокім патрабаванням еўрапейскіх стандартаў. Праз некаторы час банк зноў памяняў сваю назву. У склад акцыянераў “Белгазпрамбанка” ўвайшлі такія славутыя кампаніі, як ААТ “Газпрам”(Масква), “Газпрамбанк”, “Белтрансгаз”. Галоўная місія банка на сучасным этапе - садзейнічанне ў фарміраванні сярэдняга класа на падставе максімальнага задавальнення фінансавых патрэб суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь. Гэта дасягаецца шляхам прадастаўлення поўнага спектра кліентаарыентаваных, арганізаваных высокатэхналагічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг.
Плённая работа “Белгазпрамбанка”, укараненне сучасных тэхналогій і наватарства, свежы погляд на праблемы развіцця фінансава-крэдытнага інстытута не засталіся незаўважанымі на рэспубліканскім узроўні. Так, у студзені 2002 года Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка аб’явіў падзяку Старшыні Праўлення ААТ “Белгазпрамбанк” Віктару Бабарыку за самаадданую працу і значны ўклад у развіццё банкаўскай сістэмы. У 2006-2008 гадах установа па праву ўдастойваецца ганаровага звання пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнікам”, што сведчыць аб высокім аўтарытэце і ўзроўні даверу сярод кліентаў.
Дзевяты год запар у Кобрыне вядзе свае справы цэнтр банкаўскіх паслуг (ЦБП) №1 і разлікова-касавы цэнтр №7 філіяла №3 ААТ “Белгазпрамбанк”. У ЦБП ажыццяўляецца поўнае разлікова-касавае абслугоўванне кліентаў, большасць з якіх – індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы. Паводле слоў начальніка ЦБП №1 Аляксандра Сарнацкага, стаўка ў рабоце зроблена менавіта на прыватны бізнэс. Сярод пастаянных кліентаў - вядомыя бізнэсструктуры Кобрына – ПУГП “Лакмас”, ЗА “Кабвар” і многія іншыя. Па лініі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця выдзяляюцца спецыяльныя грашовыя сродкі на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу. Фінансы прадастаўляюцца па спрошчанай схеме і з паніжанымі працэнтнымі стаўкамі. Усяго ж крэдытная падтрымка аказваецца 55 суб’ектам гаспадарання раёна. Акрамя актыўных банкаўскіх аперацый, установа займаецца прыцягненнем грашовых сродкаў насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання на карысных для ўкладальніка ўмовах.
У Кобрыне “Белгазпрамбанк” актыўна працуе па многіх перспектыўных накірунках – эміціруе банкаўскія пластыкавыя карткі, развівае паслугі СМС-банкінгу. Устаноўлены два банкаматы. Дарэчы, пластыкавая картка гэтай установы дазваляе весці разлікі ў нацыянальнай валюце не толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Калі чалавек знаходзіцца ў іншый краіне, сродкі на яго рахунку пры разліках аўтаматычна пераводзяцца па курсу продажу ў замежную валюту. Фізічныя асобы таксама з задавальненнем карыстаюцца паслугамі “Белгазпрамбанка”. Установа прадастаўляе грамадзянам выгадныя крэдыты на спажывецкія патрэбы, набыццё аўтатранспарту і нерухомасці. Паслуга “Хуткія грошы” дапамагае кліенту пазычыць у банка пэўную суму без паручыцеляў і выплачваць яе тэрмінам да трох гадоў. Пастаяннае ўдасканальванне прадастаўляемых паслуг і прадуктаў, а таксама паэтапнае пашырэнне кліенцкай базы – галоўная стратэгія развіцця “Белгазпрамбанка” на бліжэйшую перспектыву. Дарэчы, паводле меркаванняў экспертаў, каб дасягнуць гэтага, у фінансава-крэдытнай установы ёсць усё самае неабходнае – прафесійныя кадры, наяўнасць значнага ўласнага капіталу і высокі аўтарытэт партнёраў.