Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

“Белая Русь”: с новым лидером – к новым достижениям

13/09/2016

“Белая Русь”: з новым лідарам – да новых дасягненняў

%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8f-%d1%80%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%b7%d0%b0%d1%81%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d0%b5-%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%82%d0%b0Пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прайшло на Кобрыншчыне. Адным з пытанняў павесткі дня стала выбранне новага старшыні раённай арганізацыі, якім, згодна з адзінадушным рашэннем членаў савета, стаў галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Пасяджэнне наведаў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь”.Вынікі работы раённай арганізацыі за апошнія гады падвёў папярэдні старшыня РА РГА “Белая Русь” Віктар Казак, які ўзначальваў раённую арганізацыю з моманту яе заснавання. Ён адзначыў, што, нягледзячы на адносна невялікі час існавання “Белай Русі” ў нашым горадзе, гэтае грамадскае аб’яднанне паспела заваяваць сваё трывалае месца ў грамадстве і ў свядомасці людзей. Можна сказаць з упэўненасцю: “Белую Русь”, у раённай арганізацыі якой сёння налічваецца 798 членаў, на Кобрыншчыне ведаюць, як ведаюць і яе справы. Пастаянны ўдзел у мерапрыемствах раёна, дапамога сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян, актыўны ўдзел у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прапагандзе здаровага ладу жыцця – толькі некаторыя аспекты вялікай работы, якая не можа застацца незаўважанай. Віктар Аляксеевіч павіншаваў новага старшыню і выказаў надзею, што ўсе пачынанні, зробленыя раённай арганізацыяй за час яе існавання, абавязкова знойдуць дастойнае далейшае развіццё.І для гэтага ёсць усе падставы. Як адзначыў, прымаючы свае абавязкі, новы старшыня раённай арганізацыі Раман Мельнік, у “Белую Русь” людзі павінны ісці не пад уплывам нейкіх адміністрацыйных рэсурсаў, а па сваёй добрай волі, каб уносіць актыўны ўклад у вялікі шэраг добрых спраў на карысць нашай Кобрыншчыны і краіны. Сярод галоўных арыенціраў, якія вылучыў Раман Васільевіч на самы бліжэйшы час, – працяг і актывізацыя работы па выхаванні падрастаючага пакалення ў традыцыях патрыятызму і здаровага ладу жыцця, аказанне дапамогі тым, каму яна патрэбна ў першую чаргу, садзейнічанне добрым і стваральным ініцыятывам, якіх на Кобрыншчыне сёння на самай справе шмат. Адным словам, выкананне самай галоўнай місіі, якая прапісана ў статуце РГА “Белая Русь”: агульнымі сіламі будаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Зразумела, наперадзе яшчэ вельмі вялікая работа, у тым ліку ў арганізацыйным плане. Аднак, гледзячы на дзейсны энтузіязм і сур’ёзны падыход новага старшыні, можна быць упэўненым, што ўжо зусім хутка спіс нашых навін, так ці інакш звязаных з работай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, папоўніцца новымі выдатнымі дасягненнямі.Дзмітрый БЯЛОЎ.НА ЗДЫМКУ аўтара: новага старшыню Рамана Мельніка віншуюць Віктар Казак і член савета Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Бойка.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу