Бачата, сальса, кізомба… Рытмы гэтых экзатычных лацінаамерыканскіх і афрыканскіх танцаў запальваюць цудоўныя пачуцці ў душы. Рух, крок, вочы ў вочы… Рукі пяшчотна ляглі на плечы партнёра… І вось прыгожая пара закружыла ў віхуры з эфектнымі пасажамі. Асалоду ад такога відовішча атрымалі ўдзельнікі вечарыны сацыяльных танцаў, якая адбылася ў мінулую суботу ў Палацы культуры. Ініцыятарам мерапрыемства выступілі ўдзельнікі клуба “Кобрын Скай Дэнс”.Як адзначыў у інтэрв’ю “КВ” лідар мясцовых аматараў танцаў Валерый Якусь, заняткі распачаліся ў фітнэс-зале кобрынскага аквапарку два месяцы таму. Вялікую падтрымку ў гэтым аказваюць прадстаўнікі кобрынскай студыі фітнэсу Палаца культуры і клуба сацыяльных танцаў “Брэстстардэнс” з абласнога цэнтра. Заняткі танцамі праводзяцца кожную суботу для розных катэгорый насельніцтва.
- Некаторыя навічкі, якія прыходзяць да нас, у працэсе ўрокаў прыемна здзіўляюцца, наколькі лёгка і прыемна вучыцца танцу. Менавіта гэта думка і стала нашым галоўным дэвізам: “Можаш хадзіць – можаш і танцаваць!” Спачатку з кожным наведвальнікам працуем індывідуальна, а потым “шліфуем” усе рухі ў пары, - адзначае Валерый Якусь. – Сардэчна запрашаем у наш клуб усіх жадаючых, і асабліва мужчын.І вось загучала музыка. Інструктары танцаў з Брэста на чале з Марынай Самайлюк прадэманстравалі шырокі дыяпазон разнастайных танцаў. А потым адбыўся майстар-клас для гледачоў.Шаноўныя чытачы! Не камплексуйце і далучайцеся да танцавальнага руху Кобрыншчыны!Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: