22 чэрвеня – аднолькава балючая дата на календары для народаў Беларусі і Расіі, якая асацыіруецца з горам і тымі разбурэннямі, якія прынесла Вялікая Айчынная вайна.- Так важна сёння на яркіх прыкладах мужнасці і гераізму выхоўваць нашу моладзь, распрацоўваць шэраг адпаведных праграм на дзяржаўным узроўні, - падкрэсліў падчас рабочага візіту на Кобрыншчыну старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Віктар Вадалацкі.Членаў дэлегацыі сустрэў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён азнаёміў гасцей з новымі сацыяльнымі аб’ектамі Кобрына, запрасіў на экскурсію ў ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава. А пасля госці сустрэліся з прадстаўнікамі кадэцкіх класаў СШ №4.Гутарка са школьнікамі адбывалася ў цёплай і сяброўскай атмасферы. У працэсе размовы Віктар Вадалацкі адзначыў, што адна з галоўных задач яго камісіі – стварыць усе умовы для таго, каб моладзь Беларусі і Расіі не адчувала тых межаў, якія існуюць паміж дзвюма краінамі, максімальна збліжалася для вырашэння агульных злабадзённых пытанняў. А іх, на вялікі жаль, не становіцца менш – прафілактыка п’янства і алкагалізму, наркаманіі, амаральных паводзін, папулярызацыя фізкультуры і спорту.У Расіі на федэральным узроўні была падтрымана ініцыятыва Віктара Вадалацкага па стварэнні кадэцкіх корпусаў. Дзейнічаюць яны па прынцыпе інтэрнатаў. Навучэнцы паглыблена вывучаюць гуманітарныя і дакладныя навукі, закон Божы, горную і агульнафізічную падрыхтоўку, замежныя мовы і нават танцы, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі творчай самадзейнасці і спартыўных спаборніцтваў.Выпускніца кадэцкага класа СШ №4 г. Кобрына Настасся Федарук расказала прысутным аб структуры адукацыйнага працэсу ў яе навучальнай установе. У скарбонцы дасягненняў мясцовых кадэтаў – шматлікія ўзнагароды і прэстыжныя трафеі абласных і рэспубліканскіх ваенна-патрыятычных і прававых конкурсаў, прадметных алімпіяд і інш. Большасць выпускнікоў кадэцкага класа СШ №4 будзе паступаць у ВНУ Міністэрстваў унутраных спраў ці абароны Рэспублкі Беларусь. Кабрынчане таксама ўдзельнічалі ў ваенна-патрыятычнай міжнароднай кадэцкай змене “За гонар Айчыны”, якая з 2006 года фінансуецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы і праводзіцца на базе нацыянальнага дзіцяча-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.У канцы сустрэчы Віктар Вадалацкі пажадаў рабятам моцнага дароўя, поспехаў у вучобе, ад імя парламенцкай камісіі ўручыў дырэктару СШ №4 Серафіму Сінгалевічу памятны падарунак.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.НА ЗДЫМКУ: удзельнікі парламенцкай дэлегацыі на чале з Віктарам Вадалацкім (у цэнтры) гутараць з кадэтамі СШ №4.
Поделиться в соцсетях: